Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманыя актывісты Маладога Фронту 11:00, 11/11/2003
11 лістапада а палове чацьвёртай раніцы міліцыянты затрымалі ў раёне Камароўскага рынку 22-гадовага Зьмітра Дашкевіча, 18-гадовага Артура Фінкевіча і 17-гадовага Алега Гнечыка. Шэсьць гадзінаў іх трымалі ва ўправе міліцыі Савецкага раёну Менску, склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, пасьля чаго адпусьцілі. Яны расклейвалі ўлёткі з заклікам узяць удзел у вулічнай акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму, паведамляе Радыё Свабода.
“У нас было каля 2 тысяч улётак. Прыкладна тысячу мы расклеілі, і яшчэ каля тысячы ў нас канфіскавалі. Гэтае затрыманьне ніякім чынам не перашкодзіць правядзеньню нашай акцыі — гэта, наадварот, надае нам моцы. Мы паглядзелі, што шмат людзей, тых жа міліцыянтаў выступае супраць гэтага рэфэрэндуму. Мы шмат працы зрабілі гэтае начы й будзем надалей працаваць на гэтую акцыю і на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі”, - паведаміў адзін з затрыманых, кіраўнік менскай арганізацыі Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.
Цягам месяцу справы затрыманых павінна разгледзець адміністратыўная камісія. Маладафронтаўцам пагражаюць штрафы. Минск, Белоруссия