Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Наша Ніва»: “Ці пачуюць голас моладзі?” 16:01, 11/11/2003
Беларуская газэта «Наша ніва» ў сваім апошнім нумары піша аб стварэньні ў Беларусі Эўрапейскай Кааліцыі “Свабодная Беларусь”.
1 лістапада ў Беларусі паўстала Эўрапейская Кааліцыя “Свабодная Беларусь”, піша газэта. Аж два дзесяткі арганізацыяў і ініцыятываў ды дзьве партыі – БСДП (НГ) і “Надзея” – падпісаліся пад дэкларацыяй. І як бы стваральнікі кааліцыі ні даводзілі, што яны не канкурэнты “пяцеркі-плюс”, - гэта відавочна, лічыць выданьне.
“Наша Ніва” адзначае, што ЗУБР і Малады Фронт, яшчэ два гады назад зацятые канкурэнты, цяпер “сябруюць супраць” “пяцеркі-плюс”. А вось стварэньне Эўракааліцыі абедзьве арганізацыі падтрымалі, хоць і не ўвайшлі ў яе. “Мы хочам бачыць адзіны дэмакратычны блёк, - кажа лідэр ЗУБРа Ўладзімер Кабец. – Стварэнне Эўракааліцыі лічым важнай зьявай. Але ўсе залежыць ад партыйнай “пяцёркі” і яе амбіцыяў”. Але ці пачуюць голас Кабца? Уплыў і сіла “зуброў” ды МФ, лічыць газэта, далёка не такі, як раней. Адпаведна, зьнізілася і цікавасьць прэсы да іх. На апошняй па часе прэсавай канфэрэнцыі Маладага Фронту прысутнічалі толькі два журналісты.
Пакуль дзьве апазыцыйныя кааліцыі дзейнічаюць кожная на сваім фронце, паміж якімі асобны ўчастак мае моладзь, піша “Наша Ніва”. Кожная імкнецца прыцягнуць да сябе як мага больш структураў, рэальных і віртуальных. Не абыходзіцца без падзелаў. Так, прадпрымальніцкая арганізацыя “Пэрспэктыва” Шумчанкі наладжвае кантакты зь “пяцёркай-плюс”, а падобная арганізацыя “Прыватная ўласнасьць” Малахава ўжо ўвайшла ў Эўракааліцыю.