Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падчас канцэрту «NRM» былі затрыманыя актывісты Маладога Фронту 11:02, 13/11/2003
Супрацоўнікі Ленінскага ўпраўленьня ўнутраных справаў затрымалі чатырох сяброў "Маладога Фронту". Падчас канцэрту рок-гурту "NRM" маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у моладзевай акцыі "НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!", якая мусіць адбыцца 24 лістапада, перадае Радыё Свабода.
У пастарунку міліцыянты забралі некалькі сотняў улётак і склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Паводле адміністрацыйнага кодэксу маладафронтаўцаў могуць пакараць штрафам.