Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўрапа уводзіць санкцыі супраць Беларусі
11:08, 14/11/2003

Эўрапейская камісія не павялічыць беларускіх квотаў на экспарт тэкстылю. Брусэль тлумачыць гэта кепскай палітычнай сытуацыяй у Беларусі й парушэньнямі правоў чалавека.

Пагадненьне паміж Беларусьсю ды Эўрапейскім Зьвязам пра павелічэньне квотаў на пастаўку тэкстыльных вырабаў было заблякаванае, калі пры канцы перамоваў прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі высунулі палітычныя патрабаваньні да афіцыйнага Менску. На чарговым брыфінгу ў МЗС Беларусі яго прэсавы сакратар Андрэй Савіных канстатаваў, што “зьяўленьне палітычнага кампанэнту на гэтых перамовах мае месца”. Паводле МЗС, аргумэнтацыя экспэртаў Эўрапейскай камісіі ў гэтым пытаньні ёсьць не зусім карэктнай, і такі падыход карэнным чынам супярэчыць правілам і прынцыпам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.

Чым выкліканае рашэньне не павялічваць квоты на імпарт беларускіх тэкстыльных вырабаў?

“На жаль, палітычная сытуацыя ў Беларусі цяпер не дазваляе нам заключыць ніякіх новых тэкстыльных пагадненьняў зь Беларусьсю. Аднак, каб захаваць гандлёвыя патокі, якія ўжо існуюць паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, мы прапанавалі беларускім уладам падоўжыць тое пагадненьне, якое мы маем сёньня, яшчэ на адзін год. Гэта будзе відавочна адпавядаць патрэбам эканамічнага супрацоўніцтва паміж двума бакамі — мець ясны і прадказальны гандлёвы рэжым. У той жа час мы будзем чакаць і спадзявацца, што палітычная сытуацыя ў Беларусі, асабліва сытуацыя з павагай да правоў чалавека, палепшыцца ды адкрые шлях да новай гандлёвай сыстэмы ў будучыні”, - паведаміла Радыё Свабода Аранча Гансалес, прадстаўніца камісара Эўразьвязу ў справах гандлю Паскаля Ламі.

На пытаньне, ці датычаць прэтэнзіі Брусэлю да Менску парушэньняў правоў сяброў прафсаюзаў у Беларусі, спадарыня Гансалес адказала гэтак:

“Гэта частка ўсяе палітычнае сытуацыі. Гэта датычыць сытуацыі з правамі чалавека, свабодай сродкаў масавай інфармацыі, сытуацыі з прафсаюзамі. Усё гэта тое, што заўжды фігуруе ў дыялёгу, які мы рэгулярна маем зь беларускімі ўладамі, і я думаю, што гэта ня сталася нечаканасьцю для беларускіх уладаў”.

Паводле Аранчы Гансалес, Эўрапейская камісія ня будзе больш весьці перамовы пра новае тэкстыльнае пагадненьне, Брусэль вядзе кансультацыі зь Менскам толькі пра падаўжэньне старога пагадненьня.

Тым часам Беларусь кажа, што аб’ёмы паставак беларускага тэкстылю не перавышаюць аднае сотае часткі аднаго адсотка ўсяго аб’ёму імпарту тэкстыльных вырабаў у краіны Эўразьвязу. Раней начальнік дэпартамэнту эканомікі беларускага МЗС Аляксандар Куцалай казаў, што Брусэль ужо не закранае палітычных момантаў падчас перамоваў наконт тэкстылю. І вось Брусэль гэта абвергнуў. Паводле прэзыдэнта канцэрну “Беллегпрам” Эдуарда Нарышкіна, штогоду ў Эўразьвяз прадаецца беларускіх тэкстыльных вырабаў на суму 120 мільёнаў даляраў, а экспартны патэнцыял складае 180 мільёнаў. Тэкстыль — другі найбуйнейшы артыкул беларускага экспарту ў Эўрапейскі Зьвяз пасьля калійных угнаеньняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: