Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР задае пытанні баранавіцкім уладам
13:08, 14/11/2003

Увечары 13 лістапада ля гарвыканкама і вакзалу Баранавічаў з`явіліся графіці, адрэсававныя старшыні мясцовага выканкама Віктару Дзічкоўскаму: "Дичковский, убери мусор" і "Дичковский, где горячая вода?". Як паведамляе прэс-служба руху ЗУБР, менавіта гэтыя пытанні найбольш хвалююць жыхароў гораду згодна з апытаннямі, праведзенымі мясцовай незалежнай газетай "Intex-press".

Па словах актывістаў ЗУБРа з Баранавічаў, гэтай акцыі папярэднічала сустрэча старшыні гарвыканкама з моладзю. На ёй прысутнічалі каля 200 чалавек. Сярод іх былі студэнты чатырох вышэйшых навучальных установаў гораду - Інстытута Правазнаўства, Баранавіцкага Дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжу, баранавіцкіх філіялаў БНТУ і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту, а таксама прадстаўнікі ўсіх сярэдніх спецыяльных навучальных установаў (тэхнічнага каледжу, каледжу лёгкай прамысловасці, медыцынскай вучэльні і інш.). Акрамя навучэнцаў былі запрошаныя працоўныя прамысловых прадпрыемстваў. Сустрэча была арганізаваная Гарадскім студэнцкім камітэтам і гарвыканкамам.

Нягледзячы на строгі адбор, на яе змаглі патрапіць і некалькі актывістаў ЗУБРа. Яны задалі мэру Баранавічаў шэраг пытанняў, якія хвалююць не толькі моладзь, але і іншых жыхароў гораду. Сярод іх - аб колькасці новых дамоў і магчымасці атрымаць кватэры ў іх, аб магчымасці для студэнтаў уладкавацца на працу пасля вучобы і іншыя. Нажаль старшыня гарвыканкаму так і не змог дакладна адказаць на гэтыя пытанні і сказаць, калі ў горадзе будуць адрамантаваныя дарогі і прыбранае смецце з некаторых вуліцаў.

Замест адказу Віктар Дзічкоўскі спаслаўся на злачынцаў, якія быццам бы перыядычна псуюць дарогі і ствараюць кучы смецця ў цэнтры гораду. Таму, не дачакаўшыся адказу ад кіраўніка мясцовай улады, зубры задалі тыя ж самыя пытанні іншым чынам. Калі гэта не паўплывае на дзейнасць гарадскіх уладаў, акцыі на сацыяльную тэматыку будуць працягвацца. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: