Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Гомельшчыне за год перарэгістравалася толькі 5% рэлігійных суполак
10:53, 17/11/2003

Амаль за год, што мінуў пасьля прыняцьця ў Беларусі новага закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”, у Гомельскай вобласьці перарэгістравалася меней за 5% рэлігійных суполак і грамадаў. 14 лістапада прэзыдыюм абласнога Савету абавязаў мясцовыя прадстаўнічыя і выканаўчыя органы прысьпешыць перарэгістрацыю.

У рэлігійных суполках ёсьць шмат прычынаў ігнараваць перарэгістрацыю.

Многія прадстаўнікі пратэстанцкіх суполак цалкам адмоўна ставяцца да новага закону, паводле якога рэгіструюцца толькі буйныя абшчыны і адмаўляецца ў рэгістрацыі малалікім.

“Я не прыхільнік такіх сьвецкіх законаў,” – паведаміў Радыё Свабода сьвятар рэчыцкай суполкі “Сьведкі Іяговы” Сьцяпан Лугоўскі.

Аднак асноўная прычына таго, што рэчыцкія вернікі не сьпяшаюцца ісьці на перарэгістрацыю, – гэта канфлікт з райвыканкамам. Апошні не дазваляе будаваць лекцыйную залю на той падставе, што чыноўнікі разглядаюць яе як культавы будынак.

У каталікоў – іншая праблема. Большасьць ксяндзоў у рэгіёне прыехалі з Польшчы. Яны ня бралі беларускага грамадзянства. А паводле новага закону замежнаму ксяндзу нельга ўзначальваць раду каталіцкай грамады, якую ў каталікоў і праваслаўных традыцыйна ўзначальвае сьвятар.

Многія рэлігійныя суполкі, праваслаўныя ў першую чаргу, спасылаюцца на адсутнасьць узаконенага зямельнага надзелу пад бажніцамі.

Усё гэта і зьявілася прычынай таго, што за ўвесь год па прыняцьці закону зарэгістраваліся толькі 15 рэлігійных грамадаў з існуючых 321.

Прэзыдыюм аблсавету прыняў рашэньне завяршыць перарэгістрацыю рэлігійных грамадаў да ліпеня наступнага году, нават не чакаючы апошняга лістападаўскага тэрміну.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: