Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму Канаплёў ня хоча статусу ў ПАРЭ?
10:58, 17/11/2003, Вольга Караткевіч, Радыё Свабода

Віцэ-сьпікер «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» Беларусі Ўладзімер Канаплёў у інтэрвію “Народнай газэце” заявіў, што сумняецца ў мэтазгоднасьці ўдзелу беларускай афіцыйнай дэлегацыі ў рабоце Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. “Ці патрэбны беларускаму парляманту статус “адмыслова запрошанага” ў цяперашняй асамблеі. Магчыма, ня варта ўступаць туды, пакуль Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы не аздаравіцца”.

Варта нагадаць, што пытаньне пра ўступленьне не стаіць, але афіцыйны Менск дамагаецца аднаўленьня гэтага статусу - ён быў пазбаўлены яго ў 1997 годзе. Пры Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы створаная адмысловая камісія для высьвятленьня абставінаў зьнікненьня вядомых асобаў у Беларусі.

Нядаўна яе кіраўніку расейскаму праваабаронцу Сяргею Кавалёву адмовілі ў праве прыезду ў Беларусь, якую наведаў толькі адзін сябра ПАРЭ - дэпутат з Кіпру Пургурыдэс, які па выніках паездкі сказаў, што Эўропа павінная ўведаць праўду пра зьніклых і ціснуць на Беларусь у пытаньні дэмакратызацыі.

Раней афіцыйны Менск дамагаўся права для “нацыянальнага сходу” прадстаўляць Беларусь у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, статус быў прыпынены ў зьвязку з гвалтоўнай зьменай Канстытуцыі ў выніку рэфэрэндуму 1996 году і пасьля гэтага цягам некалькіх гадоў Беларусь прадстаўляў Вярхоўны Савет.

Сёлета “нацыянальны сход” атрымаў гэтае права і ўжо на самай першай Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з удзелам прадстаўнікоў афіцыйнага Менску ў ліпені ў Ратэрдаме адбыўся скандал - запрошаныя для ўдзелу ў дыскусіі пра зьмены ў беларускім выбарчым заканадаўстве дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” на чале з Уладзімерам Канаплёвым праігнаравалі паседжаньне, чым выклікалі рэзкую крытыку кіраўніцтва Асамблеі і ўплывовых у ёй палітыкаў.

На паседжаньні выступіў толькі прадстаўнік фракцыі “Рэспубліка” Сяргей Скрабец, які быў запрошаны для ўдзелу ў дэбатах асобна. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: