Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд пастанавіў спагнаць з «Народнай волі» 50 мільёнаў рублёў
11:02, 18/11/2003, фота ByMedia.net

50 мільёнаў рублёў (больш 23 тысяч даляраў ЗША) з УП “Народная воля” і па 3 мільёны рублёў (амаль 1400 даляраў ЗША) з журналісткі М. Коктыш і былой тэлевядоўцы Э. Язерскай у якасці кампенсацыі маральных стратаў старшыні Белтелерадёкампаніі Я. Рыбакова пастанавіў спагнаць Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы касацыйныя скаргі абодвух бакоў. Касацыйны пратэст пракурора Ленінскага раёна А.Стука на рашэнне суда першай інстанцыі быў адкліканы прадстаўніцай гарадской пракуратуры.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у залю, дзе 17-га лістапада а 14.00 распачаліся судовыя слуханні, змаглі ўвайсці толькі 9 чалавек, каля паўтара дзесяткаў журналістаў і прадстаўнікоў грамадскасці засталіся за дзвярыма. На іх пратэсты намесніца старшыні суда Зінаіда Валовік заявіла, што ў звязку з рамонтам слуханні не могуць праводзіцца ў большым памяшканні альбо пры адчыненых дзвярах. Журналісту “Комсомольской правды” адмовілі ў просьбе перадаць у залю паседжанняў дыктафон, хаця слуханні афіцыйна заяўляліся як “адкрытыя”.

Судовыя слуханні доўжыліся больш за гадзіну. Пасля перапынку судовая калегія ў складзе суддзяў Жупікавай, Цэсік і Глухоўскай абвесціла вынік: часткова задаволіць скаргу Я. Рыбакова, павялічыўшы суму маральнай кампенсацыі (для газеты – у 5 разоў, для М. Коктыш і Э. Язерскай – у 3 разы).

Для прысутных у залі рашэнне суда было шокам. Яны сустрэлі яго абвяшчэнне воклічамі “Ганьба!”.

Рэдактар “Народнай волі” І. Сярэдзіч назваў вынікі суда “палітычнай замовай”. “Адбываецца зачыстка інфармацыйнай прасторы для таго, каб сустрэць рэферэндум, парламенцкія і прэзідэнцкія выбары без ніводнай недзяржаўнай газеты”, - заявіў ён журналістам.

Вынікі суда пракаментаваў кіраўнік Цэнтра прававой дапамогі СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў:

“Рашэнне Мінскага гарадскога суда, выглядае абсалютна неабгрунтаваным: вышэйшая інстанцыя павялічыла суму, што падлягала спагнанню, у 5 разоў, хаця для гэтага не было ніякіх падставаў. Нават гарадская пракуратура, адмовіўшыся падтрымаць пратэст раённай пракуратуры, не згадвала пра павялічэнне сумы кампенсацыі. З боку зыскоўца не прагучалі ніякія новыя факты. Ды і не маглі прагучаць: самога Рыбакова на працэсе не было, а яго прадстаўнік быў выдалены з залі судовых паседжанняў. Я лічу, што рашэнне суда не адпавядае акалічнасцям і не ўлічвае матэрыяльнага становішча рэдакцыі газеты і іншых адказнікаў. У мэтах аднаўлення справядлівасці неабходна падаваць скаргі ў парадку нагляду”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: