Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лявонаву пагражае 12 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці
11:50, 21/11/2003

20 лістапада прадстаўнік пракуратуры Беларусі Алег Шандаровіч завяршыў сваю заключную прамову на працэсе па справе Міхаіла Лявонава просьбай прызнаць экс-дырэктара Менскага трактарнага заводу вінаватым паводле ўсіх вылучаных супраць яго абвінавачаньняў. Пракурор папрасіў суд прызначыць Лявонаву пакараньне 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці й забаронай яшчэ пяць гадоў займаць кіраўнічыя пасады, паведамляе Радыё Свабода.

Да маёмасьці Лявонава, якая падлягае канфіскацыі (а гэта грашовыя сродкі ў беларускіх банках прыкладна на 10 тысяч даляраў, электратэхніка, паляўнічая стрэльба і аўтамабіль “Крайсьлер” ) пракурор Шандаровіч папрасіў суд далучыць грошы на замежных рахунках, якія Лявонаў нібыта адкрыў для жонкі Алены, дачок Вольгі й Алесі. Паводле зьвестак пракуратуры, якія нібыта пацьверджаныя “Камэрцбанкам” з Франкфурту, на гэтых рахунках ляжыць па 209 тысяч эўра. Дзе астатнія пад 20 мільёнаў даляраў, якія паводле пракуратуры праз махінацыі на МТЗ накраў Міхаіл Лявонаў, сьледзтва дагэтуль ня высьветліла.

Сьпіс злачынстваў, у якіх вінаваты Міхаіл Лявонаў, паводле пракуратуры, дапаўняюць таксама атрыманьне хабару, нявыплата падаткаў, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць, легалізацыя злачынных прыбыткаў. Прадстаўнік пракуратуры сьцьвярджаў, што даказаць апошняе сьледзтву дапамаглі ў тым ліку прадстаўнікі нямецкага “Камэрцбанку”, якія нібыта паводле сваёй ініцыятывы далі зьвесткі аб падазроных на іх погляд апэрацыях з грашыма на рахунку Міхаіла Лявонава.

Міхаіл Лявонаў у перапынку назваў гэтыя зьвесткі “дэтэктывам у стылі 1937 году”. З апошнім словам ён выступіць хутчэй за ўсё на пачатку наступнага тыдня, а сёння 21 лістапада ў спрэчку з прадстаўнікамі пракуратуры ўступяць адвакаты былога дырэктара МТЗ. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: