Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Два актывіста ЗУБРа арыштаваныя падчас распаўсюду газет
11:03, 24/11/2003

Два актывісты руху ЗУБР былі затрыманыя 23 лістапада ў Заслаў`і за распаўсюд газеты "Супраціў".

Як паведамляе прэс-служба руху ЗУБР, Люба М. і Сяргей К. раздавалі газеты на рынку горада. Пасля таго, як яны скончылі і пайшлі ў накірунку чыгуначнага вакзалу, да іх падыйшлі некалькі грамадзянаў у цывільным і, не назваўшы сваіх імёнаў, прымусілі сесці ў машыну. Затрыманне адбылося ў 10.20 на вуліцы Савецкай. Пасля “зуброў” даставілі ў ГАУС Заслаў`я. Там іх дапытвалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі - Клімушкін В.А., Алесюк Д.Н., Шыцікаў А.А.

Міліцыянтаў цікавіла, адкуль затрыманыя ўзялі газеты і ўлёткі, як адбываецца фінансаванне дзейнасці руху. Шыцікаў прыгразіў падключыць да расследвання справы гарадскі аддзел КДБ і папярэдзіў, што з`яўляцца на вуліцах гораду прадстаўнікам руху ЗУБР у далейшым будзе небяспечна. На “зуброў” склалі пратаколы па артыкуле 172 - 1 адміністрацыйнага кодэксу (выраб і распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі). Пасля зняцця адбіткаў пальцаў, у 14.00, затрыманых адпусцілі. Але праз некалькі хвілінаў да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі і, паведаміўшы, што з “зубрамі” хоча паразмаўляць начальнік ГАУС, затрымалі іх яшчэ раз.

Начальнік заслаўскай міліцыі Дзікевіч Сяргей Васільевіч паведаміў, што на “зуброў” можа быць заведзеная справа за абразу прэзідэнта. Ён сказаў, што, па яго дадзеных, Люба і Сяргей падчас распаўсюду "Супраціву" на рынку размаўлялі з людзьмі і крытыкавалі палітыку Лукашэнкі. Канчаткова маладых апазыцыянераў вызвалілі толькі а 15 гадзіне. У бліжэйшы час іх павінны вызваць у суд Менскага раёну.

Распаўсюд газеты "Супраціў" адбываўся ў нядзелю таксама ў Дзяржынску і Стоўбцах, але там ён прайшоў без інцыдэнтаў. Таксама ў гэтых гарадах з`явіліся ўлёткі з кантактнымі пэйджэрамі руху ЗУБР. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: