Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускамоўнай газэты не надрукавалі
10:59, 25/11/2003

Ня выйшаў апошні нумар недзяржаўнай газэты “Тэлескоп”, якая выдаецца на беларускай мове. Друкуецца штотыднёвік у Лідзе, а распаўсюджваецца ў Мастах. У друкарні адмовіліся адбіць наклад, не папярэдзіўшы загадзя рэдакцыю.

Заснаваная газэта ў Лідзе, але апошнія паўгоду робіцца для мастоўскіх чытачоў. У Мастах жыве і сам рэдактар Язэп Палубятка. Паводле яго, у пятніцу падрыхтаваны нумар завезьлі ў лідзкую друкарню, але ўвечары стала вядома, што наклад не надрукаваны. “Яны патэлефанавалі заснавальніку газэты Прушковай і сказалі, што дамова несапраўдная, таму не друкавалі накладу. Хоць можна было, згодна з дамовай, папярэдзіць аб гэтым. Тым болей, сем месяцаў газэта выходзіла”, - паведаміў Радыё Свабода Палубятка.

Дамову з друкарняй падпісваў намесьнік рэдактара Станіслаў Суднік, які жыве ў Лідзе. Ён ня схільны пакуль драматызаваць сытуацыю. Паміж газэтамі і друкарнямі, лічыць ён, раз-пораз узьнікаюць непаразуменьні. Праўда, некалькі разоў рэдакцыя атрымлівала закіды з боку абласнога упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі — пераважна за згадваньне гэтак званых незарэгістраваных арганізацыяў: напрыклад, мастоўскай і луньненскай суполак Таварыства беларускай мовы і мясцовай арганізацыі БНФ, якія не прайшлі рэгістрацыі.

Згодна з рэдакцыйным пасьведчаньнем, “Тэлескоп” можа распаўсюджвацца па ўсёй Гарадзенскай вобласьці, мае наклад адну тысячу асобнікаў. Газэта за паўгоду прыдбала больш за шэсьцьсот падпісчыкаў. Нумар, які своечасова не надрукавалі, быў трыццаты. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: