Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння пройдуць суды над затрыманымі «маладафронтаўцамі»
10:57, 25/11/2003, фота ByMedia.net

За ўдзел у акцыі Маладога Фронту супраць трэцяга прэзідэнцкага тэрміну Александра Лукашэнка 24 лістапада ў Менску былі затрыманыя 17 чалавек. 9 – непаўнагадовыя, і толькі 6 чалавек дарослыя. Яўген Скочка паведаміў міліцыянтам, што на акцыі ён прысутнічае ў якасьці журналіста і нават паказаў пасьведчаньне. Але яго затрымалі на загад намесьніка кіраўніка Савецкага РУУС’у Яўгена Гуранкова. Спадара Скочку пратрымалі каля трох гадзінаў у пастарунку, але потым адпусьцілі, паведаміла Радыё Свабода.

Аксану Новікаву таксама адпусьцілі. На яе склалі пратакол паводле 167 артыкулу часткі другой. За гэта прадугледжана пакараньне вялізным штрафам, альбо арышт ад 10 да 15 сутак. Нагадаем, што Аксану Новікаву раней пакаралі ўмоўна паводле артыкулу за паклёп на прэзыдэнта. Так што з дарослых засталіся тры чалавекі – Зьміцер Дашкевіч і яшчэ два ўдзельнікі акцыі. Зьміцера Дашкевіча адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна. Там, дарэчы, адбывае арышт Артур Фінкевіч за распаўсюд улётак пад час канцэрту “NRM”. Хлопца арыштавалі на 15 сутак толькі за тое, што ва ўлётках быў заклік прыйсьці на плошчу Якуба Коласа.

Сёння затрыманых будуць судзіць у судзе Савецкага раёну. Хутчэй за ўсё Зьміцера Дашкевіча арыштуюць, бо ён ужо ня першы раз трапляе ў рукі міліцыянтаў. Астатніх – невядома. Але нават, калі яны ў судзе будуць настойваць на тым, што выпадкова трапілі на плошчу, ім усё роўна дадуць якое-небудзь пакараньне. І гэта толькі таму, што ў іншым выпадку міліцыянты будуць несьці адказнасьць за незаконнае затрыманьне. А справы непаўнагадовых накіруюць у камісію пры выканкаме. Зразумела, што адначасова школьнікаў паставяць на ўлік як правапарушальнікаў. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: