Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктару Івашкевічу адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні
10:59, 26/11/2003

Былому рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу, які адбывае пакараньне на баранавіцкай “хіміі” паводле абвінавачаньня ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Такім чынам, паведамляе Радыё Свабода, на волю Івашкевіч выйдзе толькі ў сярэдзіне сьнежня.

Ініцыятыва аб умоўна датэрміновым вызваленьні Віктара Івашкевіча зыходзіла ад адміністрацыі Баранавіцкай папраўчай установы адкрытага тыпу, дзе журналіст адбывае пакараньне. Адпаведная папера яшчэ на пачатку кастрычніка была накіраваная ў Берасцейскі абласны камітэт выкананьня прысудаў. Падставай да такога кроку сталі добрыя паводзіны спадара Івашкевіча падчас ягонага знаходжаньня на “хіміі” ды адсутнасьць заўваг з боку адміністрацыі. Берасьцейскія ўлады, аднак, палічылі вызваленьне “нямэтазгодным”.

Сам Віктар Івашкевіч кажа, што для яго гэтая фармулёўка прымальная, толькі “нямэтазгоднасьць” ён бачыць па-свойму:

“Па вялікім рахунку, я так падумаў: і дзякуй богу. Ніхто ж ня ведае, што будзе з намі далей, як палітычнае жыцьцё будзе разьвівацца. Можа, чарговы раз давядзецца за што-небудзь сядзець, і тое, што ты не карыстаўся гэтым датэрміновым вызваленьнем, дае магчымасьць скарыстацца гэтым у пэрспэктыве. А калі раптам адбыўся рэцыдыў, то другі раз гэтага не прымяняюць. Таму я нават і ўдзячны абласному начальству, якое не паставіла мяне ў такія складаныя ўмовы, а дало мне магчымасьць спакойна выйсьці на волю безь якіх-небудзь абавязкаў перад уладай”.

Паколькі ў сувязі зь сёлетняй агульнай амністыяй спадару Івашкевічу зьменшылі тэрмін пакарання на адзін год, на волю ён павінен выйсьці 16 сьнежня. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: