Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ян Новак-Езяранскі хоча, каб палякі «абудзілі Беларусь»
16:07, 26/11/2003

«Абудзіць Беларусь» – пад такім загалоўкам “Gazeta Wyborcza” надрукавала развагі шматгадовага дырэктара польскай службы Радыё Свабодная Эўропа Яна Новака-Езяранскага (Jan Nowak-Jezioranski). Легендарны змагар супраць камуністычнага рэжыму ў Польшчы выказвае свае думкі пра тое, што ягоная краіна магла б зрабіць, каб паспрыяць узмацненьню дзяржаўнасьці Беларусі. Са зьместам артыкулу знаёміць Радыё Свабода.

“Ніхто ня будзе спрачацца з выказваньнем, што добрыя дачыненьні з суседзямі ёсьць гарантыяй бясьпекі любой краіны. Першы раз у гісторыі Эўропы Польшчы нічога не пагражае з боку Нямеччыны, як і з боку іншых краінаў Заходняй Эўропы. Дачыненьні Варшавы з Усходам, аднак, не такія добрыя. Варункам бясьпекі ўсходняй мяжы Польшчы ёсьць узмацненьне незалежнасьці і дзяржаўнасьці Беларусі і Ўкраіны. Пакуль гэтага ня будзе, расейцы ніколі канчаткова не пагодзяцца на свае цяперашнія межы”, – піша Ян Новак-Езяранскі.

На ягоную думку, “небясьпечная” залежнасьць беларускай і ўкраінскай гаспадарак ад расейскай сыравіны можа прывесьці да сытуацыі, калі Масква будзе дыктаваць Менску і Кіеву палітычныя варункі, а гэта азначае канец сувэрэнітэту Ўкраіны ды Беларусі.

“Тады Польшча ізноў стане тварам у твар з імпэрыяй, якая па сваёй натуры імкнецца да пашырэньня свайго ўплыву на слабейшых суседзяў”, – адзначае Новак-Езяранскі.

Таму палітыка ў дачыненьні да Беларусі і Ўкраіны мусіць мець для Польшчы стратэгічнае значэньне. Паводле Езяранскага, перадусім, трэба зьвярнуць увагу менавіта на Беларусь, чыя дзяржаўнасьць знаходзіцца пад большай пагрозай. На ягоную думку, страта Беларусяй незалежнасьці вызначыла б і лёс Украіны.

Ян Новак-Езяранскі піша, што недастатковая зацікаўленасьць сытуацыяй у Беларусі характэрная ня толькі для Польшчы, але і для Заходняй Эўропы і ЗША.

Між тым, галоўнымі праблемамі Беларусі, на думку аўтара артыкулу ў “Gazecie Wyborczej”, ёсьць русыфікацыя, вынішчэньне беларускай самасьвядомасьці і адсутнасьць у апазыцыйных сілаў магчымасьцяў данесьці свае погляды да ўласнага народу.

“Польшча не дастаткова моцная краіна, каб дзейнічаць у такой сытуацыі самастойна. Мы можам рабіць эфэктыўныя захады толькі ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам і ЗША, каб абудзіць там інтарэс да беларусіх праблемаў. Прычым супрацоўніцтва ў гэтай справе з Вашынгтонам падаецца мне больш лёгкім. Польшча павінна запрапанаваць ЗША канкрэтную праграму супрацоўніцтва зь Беларусяй, як калісьці гэта было зроблена ў справе Польшчы ды іншых усходне-эўрапэйскіх краінаў. Асноўныя элемэнты гэтай праграмы - гэта свабоднае слова, якое распаўсюждвалася б праз радыё, і масавая перапраўка ў Беларусь друкаваных выданьняў”, – піша Езяранскі.

На ягоную думку, дзеля таго, каб прыкладам праграмы беларускай службы радыё “Свабода” было лепей чуваць у Беларусі, рэтрансьлятары трэба паставіць у Польшчы і Літве, а таксама стварыць на польскай тэрыторыі прынамсі яшчэ адну незалежную радыёстанцыю для беларусаў.

На думку Езяранскага, палякі таксама павінны як мага больш запрашаць маладых беларускіх лідэраў вучыцца на вопыце польскіх рэформаў.

“Ужо цяпер трэба вучыць на Захадзе будучых творцаў свабоднай гаспадаркі вызваленай краіны”, – піша ў атрыкуле “Абудзіць Беларусь” былы шматгадовы дырэктар польскай службы Радыё Свабодная Эўропа Ян Новак-Езяранскі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: