Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Хваля свабоды» пракоціцца па Беларусі і Ўкраіне ў 2004-м годзе
10:51, 26/11/2003

Падпісаньне Мемарандуму аб беларуска-украінскай мабілізацыйнай кампаніі «ХВАЛЯ СВАБОДЫ» («ХВИЛЯ СВОБОДИ») адбылося 23 лістапада 2003 году ў сталіцы Украіны Кіеве. З украінскага боку докумэнт подпісаў каардынатар Кааліцыі грамадзкіх арганізацыяў «Свабода выбару» Уладыслаў Каськіў, ад Беларусі – каардынатар руху супраціву «ЗУБР» Уладзімер Кобец. “З крахам таталітарнай савецкай сістэмы на прыканцы мінулага тысячагоддзя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы здабылі Свабоду, адкінулі страх і каланіяльную залежнасьць, упэўнена сталі на шлях дэмакратыі, эканамічнага росквіту і дабрабыту сваіх народаў. У траўні 2004 года нашыя еўрапейскія суседзі афіцыйна ўступяць у Еўразьвяз. Такі шлях выбралі народы гэтых краінаў, гэты шлях выбірае моладзь Украіны і Беларусі... ...Мы, украінскія і беларускія моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і рухі, заяўляем аб пачатку ўкраінска-беларускай мабілізацыйнай кампаніі «ХВАЛЯ СВАБОДЫ» – гаворыцца ў Мемарандуме. На пытаньні прэс-цэнтру ЗУБРа адказвае каардынатар руху супраціву Уладзімер Кобец:

-- Што такое “Хваля Свабоды» і каму належыць ідэя падпісаньня мемарандуму?

-- «Хваля Свабоды» - гэта выклік маладых беларусаў і ўкраінцаў той уладзе, якая не дазваляе нашым еўрапейскім народам інтэгравацца ў Аб’яднаную Еўропу. Для нас – гэта шанец пазбавіцца дыктатуры, для ўкраінцаў – адхіліць ад улады карумпаваную бюракратыю. Гісторыя паказвае, што са злом лягчэй змагацца разам. Так краіны Балтыі разам адстаялі незалежнасьць і адначасова ўступяць у Еўразьвяз. Беларусы і ўкраінцы – блізкія па духу і менталітэту братэрскія народы. І сёньня мы падстаўляем плячо адно аднаму ў нашым супольным імкненьні пазбавіцца таталітарнай спадчыны. Моладзь нашых краінаў выбірае еўрапейскую будучыню Украіны і Беларусі.

Ідэя «ХВАЛІ СВАБОДЫ» належыць актывістам украінскіх і беларускіх моладзевых рухаў, якія ўсьведамляюць неабходнасьць дэмакратычных пераўтварэньняў у нашых краінах і выступаюць за еўрапейскую будучыню.

-- Хто падпісаў Мемарандум з украінскага боку?

-- З украінскага боку Мемарандум падпісаны Кааліцыяй грамадзкіх арганізацыяў «Свабода Выбару» - буйнейшым аб’яднаньнем моладзевых няўрадавых арганізацыяў Украіны, якая мае вялікі досьвед правядзеньня нацыянальных палітычных кампаній ва Украіне і якая будзе адыграваць вельмі важкую ролю падчас маючых адбыцца ў наступным годзе прэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне.

-- Ці будуць яшчэ ўдзельнікі?

-- Натуральна, мы разлічваем на гэта. Кансультацыі з шэрагам моладзевых грамадзкіх арганізацыяў ужо пачаліся.

І «ЗУБР» і Кааліцыя «Свабода выбару» абвесьцілі аб кампаніі, якая, па нашай задумцы, мусіць стаць прывабнай і для іншых няўрадавых арганізацыяў. Ідэя еўраінтэграцыі вельмі папулярная сярод моладзі нашых краінаў, таму мы спадзяемся, яна нікога не пакіне абыякавым. Мы зрабілі наш выбар на карысьць Еўразьвязу і мы заклікаем іншыя арганізацыі падтрымаць такі выбар.

-- Якія мэты перасьледуе подпісаньне Мемарандуму?

-- Наша галоўная мэта – перамога дэмакратыі ў нашых краінах і пачатак працэсу інтэграцыі Беларусі і Украіны ў Еўрапейскі Зьвяз. Дзеля гэтага мы маем намер падтрымаць дэмакратычныя сілы нашых краінаў на маючых адбыцца ва Украіне і Беларусі выбарах, забясьпечыць высокую яўку маладых выбарцаў на выбарчыя ўчасткі, прадэманстраваць еўрапейскія памкненьні беларускай ды ўкраінскай моладзі. Мы павінны дамагчыся, каб моладзь абрала тую ўладу, якая будзе адпавядаць яе інтарэсам. Дамагчыся таго, каб голас народу быў пачуты.

-- Якіх вынікаў вы чакаеце ад сумесных дзеяньняў?

-- Мы настроены на перамогу. На прыкладзе Грузіі мы яшчэ раз пабачылі: як бы хто ні трымаўся за ўладу, калі народ яго не прымае, ён мусіць сыйсьці. І ніякая міліцыя, ніякі сьпецназ не дапамогуць. Маладыя людзі Украіны і Беларусі аддадуць свой голас за найбольш дастойных кандыдатаў і, у выпадку фальсіфікацыяў, будуць бараніць свой выбар.


Мемарандум аб беларуска-украінскай мабілізацыйнай кампаніі “Хваля Свабоды”

Мы, украінскія і беларускія моладзевыя неўрадавыя арганізацыі і рухі, заяўляем аб пачатку ўкраінска-беларускай мабілізацыйнай кампаніі “Хваля Свабоды”.

З крахам таталітарнай савецкай сістэмы на прыканцы мінулага тысячагодзя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы здабылі Свабоду, адкінулі страх і каланіяльную залежнасць, упэўнена сталі на шлях дэмакратыі, эканамічнага росквіту і дабрабытаў сваіх народаў. У траўні 2004 года нашыя еўрапейскія суседзі афіцыйна ўступяць у Еўразьвяз. Такі шлях выбралі народы гэтых краінаў, гэты шлях выбірае моладзь Украіны і Беларусі.

У 2004 годзе ва Украіне пройдуць выбары новага Прэзідэнта.
У 2004 годзе ў Беларусі мусяць адбыцца выбары новага Парламенту.

Для Беларусі – гэта шанец пазбавіцца ад дыктатуры.
Для Украіны – адхіліць ад улады карумпаваную бюракратыю.
Для ўсіх нас – гэта шанец перамагчы і разам пачаць працэс інтэграцыі нашых краінаў у Еўрапейскі Зьвяз.

Мы маем намер:
- падтрымаць дэмакратычныя сілы нашых краінаў на маючых адбыцца ў 2004 годзе выбарах;
- забяспечыць высокую яўку маладых выбарцаў на ўчасткі для галасавання;
- прадэманстраваць еўрапейскія памкненні моладзі Украіны і Беларусі.

“Хваля Свабоды” ў 2004 годзе пракоціцца па нашых краінах і будзе складацца з украінскай і беларускай моладзевых кампаній, сумесных украінска-беларускіх дзеянняў, акцыяў моладзі за мяжой.

Кожны з бакоў абавязуецца падтрымоўваць еўрапейскія памкненні іншага боку, дамагацца ад палітыкаў сваіх краінаў практычных захадаў дзеля інтэграцыі Украіны і Беларусі ў Еўрапейскі Зьвяз.


Уладзімер Кобец, каардынатар руху супраціву ЗУБР

Уладыслаў Каськіў, каардынатар Кааліцыі грамадскіх арганізацыяў “Свабода выбару”


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: