Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БСДП (НГ) атрымала папярэджаньне
11:11, 27/11/2003

Міністэрства юстыцыі Беларусі 26 лістапада вынесла папярэджаньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” і патрабуе ліквідацыі Берасьцейскай абласной арганізацыі гэтай партыі, паведамляе Радыё Свабода.

Пісьмовае папярэджаньне было абвешчанае за артыкул пад назовам “Бяз компасу карабель ніколі ня прыйдзе да свайго прычалу”, зьмешчаны ў газэце “Народная воля”. Аўтарам артыкулу ёсьць старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП “Народная Грамада” Анатоль Ляўковіч.

У пісьмовым папярэджаньні, падпісаным міністрам Галаванавым, адзначаецца, што ў сваім артыкуле спадар Ляўковіч зьняважыў “гонар, годнасьць і рэпутацыю органаў улады Рэспублікі Беларусь”, а таксама прадстаўнікоў грамадзкасьці і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. У Міністэрстве юстыцыі лічаць, што лідэр берасьцейскіх сацыял-дэмакратаў ня толькі парушыў беларускае заканадаўства, але і партыйны статут.

Ад кіраўніцтва “Народнай Грамады” Мінюст запатрабаваў распусьціць Берасьцейскую абласную арганізацыю гэтай партыі, бо, паводле міністэрскай высновы, аўтар артыкулу ў “Народнай волі” выказваў не асабістае меркаваньне, а ўсіх сябраў партыі ў берасьцейскім рэгіёне.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: