Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя крымінальныя справы супраць чыноўнікаў высокага рангу 11:12, 01/12/2003
Гэтым разам — супраць кіраўнікоў аддзелаў барацьбы зь незаконным абаротам наркотыкаў і злачынствамі супраць маральнасьці. Як паведамляе Радыё Свабода, летась і сёлета праваахоўчыя органы прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці пяцёх кіраўнікоў аддзелаў па барацьбе зь незаконным абаротам наркотыкаў. Дзьве апошнія крымінальныя справы распачалі супраць кіраўнікоў аддзелаў Маскоўскага і Цэнтральнага раёнаў Менску.