|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Менск зноў прыехаў дакладчык ПАРЭ 15:50, 01/12/2003 -- Якая мэта гэтага, ужо другога за месяц Вашага візыту сюды? -- Я – дакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на тэму "Перасьлед прэсы ў Беларусі". Таму я знаходжуся тут, каб вывучыць сытуацыю, якая датычыць прэсы, увогуле сродкаў масавай інфармацыі, усталяваць факты й зрабіць справаздачу палітычнаму камітэту, а потым усёй Парлямэнцкай асамблеі. -- З кім Вы зьбіраецеся сустрэцца тут і якія Вашы чаканьні? -- Я пляную сустрэцца зь міністрам інфармацыі, парлямэнтарамі, некаторымі прэзыдэнцкімі дарадцамі, вядома ж, са шмат якімі журналістамі, а таксама прадстаўнікамі грамадзкасьці. Чаго я чакаю – гэта цяжкае пытаньне, каб на яго адказаць. Я застаюся адкрытым для інфармацыі да таго, як зрабіць канчатковыя высновы, але магу сказаць вам у самым пачатку, што сытуацыя наконт сродкаў масавай інфармацыі ня ёсьць здавальняючай. -- Вы таксама рыхтуеце іншую справаздачу – пра зьніклых. Калі Вы мяркуеце зрабіць абедзьве справаздачы перад Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы? -- Я працую і над той справаздачай. Як вы здагадваецеся, гэта даволі складанае пытаньне. Як чакаецца, гэта будзе даволі доўгая справаздача. Я пляную прадставіць яе да канца году альбо – самае позьняе – на першым тыдні студзеня”. -- Але першай Вы будзеце рабіць справаздачу пра стан свабоды прэсы ў Беларусі, так? І ці атрымаецца ў Вас паразмаўляць з тымі, каго Вы ня здолелі пабачыць у пачатку лістапада ў справе зьніклых? -- Я буду. Я папрасіў сустрэчаў зь некалькімі людзьмі. Я папрасіў пра сустрэчу са спадаром Паўлічэнкам, з асуджанымі за выкраданьне спадара Завадзкага. Мы напісалі адпаведныя лісты міністру ўнутраных справаў і генэральнаму пракурору з запытам наконт гэтых сустрэчаў. Спадзяюся, што мне ўдасца. -- Якія ў Вас уражаньні ад Менску ды яго жыхароў? -- Горад даволі чысты й прыгожы. Людзі вельмі ветлівыя, яны могуць падабацца. Але ў мяне склалася ўражаньне, што яны ня вельмі зацікаўленыя ў палітыцы, тутэйшыя людзі. Яны не даюць знакаў, што яны цікавяцца тым, як кіруюць іх краінай. -- Вы гуляеце па Менску адзін – не баіцеся? -- Чаму я мушу баяцца? Я раблю працу, якая будзе служыць народу Беларусі. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб дапамагчы народу Беларусі. І таму мне ня трэба хвалявацца наконт гэтага. Насамрэч, калі вы сустрэлі мяне, я йшоў з праваслаўнай царквы, дзе я наведваў службу. Служба йшла, вядома, па-расейску, але яна была такая ж, як і ў грэцкай царкве. Мне спадабалася – гэта быў вельмі прыгожы досьвед. Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|