Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыйныя кандыдаты ў Белаазёрску пазбаўленыя магчымасьці зьвярнуцца да сваіх выбаршчыкаў
11:15, 04/12/2003

Напярэдадні другога туру галасаваньня на паўторных выбарах у гарадзкі Савет Белаазёрску распачалася новая прапагандысцкая кампанія супраць апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Адначасова дзяржаўная раённая газэта адмовілася друкаваць артыкул, які падрыхтавалі вылучэнцы ад Народнай Грамады.

Другі тур выбараў у Белаазёрскі гарадзкі Савет павінен адбыцца 4 сьнежня ў дзьвюх выбарчых акругах. Сярод тых, хто працягвае барацьбу, – сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Ірына Драчэнка і Зьміцер Трацьцяк. Іхнымі супернікамі будуць адпаведна бугальтарка мясцовай філіі “Прыорбанку” і начальнік цэху Белаазёрскага энергамэханічнага заводу. Гэтых кандыдатаў падтрымлівае выканчаўчая ўлада, якая прыкладае велізарныя намаганьні, каб забясьпечыць перамогу сваім вылучэнцам. Вось што распавёў Радыё Свабода кіраўнік мясцовай арганізацыі Народнай Грамады Яўген Акаронка:

“Напярэдадні выбараў пайшла новая хваля ананімак супраць нашых кандыдатаў, што выйшлі ў другі тур. Гэтыя ўлёткі, якія нікім не падпісаныя, зноў раскіданыя ў горадзе. Пра сябраў нашай партыі там напісана ў зьняважлівай форме. А дзяржаўная газэта “Маяк” надрукавала артыкул у патрымку вылучэнцаў ад улады, якія ёсьць апанэнтамі кандыдатаў ад Народнай Грамады. Мы паехалі да рэдактара, каб надрукаваць артыкул пра сваіх кандыдатаў і распавесьці, што ня ўсё ў нас так дрэнна. Нам адмовілі ў публікацыі, хаця паводле закону мы маем роўныя магчымасьці”.

Паводле словаў спадара Акаронкі, мясцовая пракуратура ніяк не адрэагавала на скаргу апазыцыйных кандыдатаў, якіх пазбавілі магчымасьці зьвярнуцца да выбаршчыкаў праз сродкі масавай інфармацыі.

Варта нагадаць, што пасьля выбараў сёлета ў сакавіку Белаазёрск заставаўся адзіным горадам у Беларусі, дзе большасьць абраных дэпутатаў прытрымлівалася дэмакратычных поглядаў. Каб пазбавіць апазыцянэраў уплыву на гарадзкі савет, выканаўчыя ўлады абвесьцілі паўторныя выбары ў тых акругах, дзе ўвесну дэпутаты ня былі абраныя. Паводле вынікаў першага туру, які адбыўся 23 лістапада, у Белаазёрскі гарсавет трапілі яшчэ дзевяць чалавек. Усе яны карысталіся падтрымкай мясцовай “вэртыкалі”.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: