Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вызначэньне будучыні Офісу АБСЭ ў Менску зноў адкладзенае
11:20, 08/12/2003

Мажліва, мандат Офісу АБСЭ будзе падоўжаны ў самы апошні момант на адмыслова скліканым паседжаньні Сталай рады АБСЭ.

Хаця прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных заявіў на брыфінгу, што рашэньне наконт далейшай дзейнасьці АБСЭ ў Беларусі мусіць быць прынятае на паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене 11 сьнежня, у самой Вене гэта не пацьвярджаюць. На пытаньне Радыё Свабода, ці будзе абмяркоўвацца лёс Офісу АБСЭ ў Менску ў наступны чацьвер, прэсавы сакратар венскай штаб-кватэры АБСЭ Айган Эўрэнсэл адказаў гэтак:

“Будучыня офісу ў Менску ня значыцца на парадку дня. Аднак любое пытаньне можа паўстаць падчас разгляду бягучых пытаньняў”.

Цікава, што праблемнае пытаньне наконт прыстунасьці ў Беларусі адкладваецца на апошні момант, бо мандат Офісу АБСЭ ў Менску заканчваецца 31 сьнежня 2003 году. Прэсавая сакратарка офісу Гайды Сьміт раней паведаміла, што пытаньне падаўжэньня мандату або закрыцьця Офісу будзе вырашанае ў Вене ў першы ці другі чацьвер сьнежня, таму што Сталая рада АБСЭ засядае па чацьвяргах. 4 сьнежня, у першы чацьвер месяца, беларуская тэма ў Вене не гучала, і на наступны чацьвер яна пакуль афіцыйна не заплянаваная. Апошні ж чацьвер гэтага месяца — гэта 25 сьнежня, Каляды, калі ніхто не працуе. Верагодна, што мандат Офісу будуць разглядаць або ў трэці чацьвер сьнежня, або на адмыслова скліканым паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў іншы дзень.

Як Радыё Свабода неафіцыйна патлумачылі ў Вене, зацягваньне беларускага пытаньня зьвязанае з новымі перамовамі, якія вядуць прадстаўнікі дзейнага старшыні АБСЭ з Нідэрляндаў і беларуская амбасада ў Аўстрыі. Летась такія перамовы з Партугаліяй былі больш напружанымі ды скончыліся ледзь не 31 сьнежня, калі стала вядома пра закрыцьцё Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ й стварэньне на яе месцы Офісу АБСЭ ў Менску зь меншымі паўнамоцтвамі.

Паводле беларускага МЗС, цягам 2003 году з офісам АБСЭ было ўсталяванае “актыўнае й плённае” супрацоўніцтва, а працай офісу дыпляматычнае ведамства Беларусі задаволенае ў значна большай ступені, чымсьці дзейнасьцю КНГ АБСЭ. У той жа час мандатам і актыўнасьцю Офісу АБСЭ ў Менску не задаволеныя некаторыя дзяржавы-сябры арганізацыі, перадусім ЗША. Прадстаўнікі заходніх краін кажуць, што лепш ня мець у Менску нічога, чым ствараць бачнасьць уплыву й прысутнасьці. Аднак у кулюарах венскай штаб-кватэры АБСЭ зазначаюць, што на год парлямэнцкіх выбараў пакідаць Менск бяз офісу арганізацыі было б ня варта. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: