Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стаўленьне ЭБРР да Беларусі ня зьменіцца
11:02, 09/12/2003

Выканаўца абавязкаў прэм`ер-міністра Беларусі Сяргей Сідорскі знаходзіцца ў Лёндане, дзе адбыліся ягоныя перамовы з кіраўніцтвам Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця. Спадар Сідорскі паводле пасады ёсьць кіраўніком Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця ад Беларусі, якая трымае сяброўства ў гэтым банку. Таму ён можа рэгулярна наведваць лёнданскую штаб-кватэру ЭБРР. У самім банку кажуць, што ня варта надаваць вялікай ўвагі візыту кіраўніка беларускага ўраду.

Прадстаўнік ЭБРР Джэс Сынх заявіў Радыё Свабода:

“Я магу пацьвердзіць, што выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Беларусі сёньня зьявіўся ў нашым банку, ён прыехаў зь візытам, і гэта візыт на ягоную просьбу. Ён сустрэўся з прэзыдэнтам банку ды іншымі кіраўнікамі. Паўтаруся: гэта візыт на ягоную просьбу, і мэтай было абмеркаваць інвэстыцыйны клімат у Беларусі”.

Офіс прэзыдэнта ЭБРР Жана Лем’ера нават адмовіўся выпускаць прэсавы рэліз пра сустрэчу зь Сяргеем Сідорскім. Хаця напярэдадні беларускі бок паведамляў, што адбудуцца перамовы наконт шырокага кола эканамічных і фінансавых пытаньняў – вынікаў цяперашняй стратэгіі банку адносна Беларусі ды напрамкаў новай стратэгіі на найбліжэйшую пэрспэктыву. У тым ліку плянавалася абмеркаваць тэму новай крэдытнай лініі для малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі й пашырэньня колькасьці беларускіх банкаў, якія бяруць удзел у гэтай крэдытнай лініі. Але супрацоўнік прэсавай службы ЭБРР Джэс Сынх пракамэнтаваў гэтыя заявы наступным чынам:

“Мы дагэтуль дзейнічаем паводле леташняй стратэгіі, згодна зь якой мы абмежаваныя ў нашых інвэстыцыях толькі прыватным сэктарам”.

У аўторак Сяргей Сідорскі сустрэнецца з выканаўчымі дырэктарамі ЭБРР, у тым ліку ад Эўрапейскага Зьвязу й ЗША. Беларуская дэлегацыя зьбіраецца абмеркаваць з прадстаўнікамі банку менавіта палітычныя пытаньні, якія замінаюць разьвіцьцю супрацоўніцтва, а менавіта – цяперашні стан дачыненьняў з такімі палітычнымі арганізацыямі, як АБСЭ й Рада Эўропы, а таксама з Міжнародным валютным фондам, Усясьветным банкам, Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Плянуецца запрасіць сябраў Рады дырэктараў Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця ў Беларусь у траўні наступнага году.

Раней гэты банк заяўляў, што скарачае сваю дзейнасьць у Беларусі на знак пратэсту супраць адмовы краіны праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы. Новая стратэгія банку, якая была абвешчаная ў 2002 годзе на штогадовай сэсіі ЭБРР у Бухарэсьце, выцякае з аналізу яго дзейнасьці ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія не былі прызнаныя дэмакратычнымі.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця тлумачыў, што з часу правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў ён не заўважыў ніякіх сьведчаньняў адданасьці Беларусі прынцыпам шматпартыйнай дэмакратыі. У Беларусі, гаворыцца ў стратэгіі банку, эканамічны пераходны працэс быў падарваны сыстэмай цэнтралізаванага кіраваньня эканомікай, і такое становішча захоўваецца.

ЭБРР ня ёсьць буйным інвэстарам у эканоміку Беларусі. Пачынаючы з 1991 году, ён выдаткаваў Беларусі крэдытаў на агульную суму 200 мільёнаў эўра, у той час як усе краіны Ўсходняй Эўропы і былога Савецкага Саюзу атрымалі дапамогу на суму 10 мільярдаў эўра. Гэта значыць, што доля Беларусі склала ўсяго 2%.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Круглосуточно! mult-lok без выходных.
Как подойти к девушке и разорвать шаблон при знакомстве?
ТД "Ошер": золотые серьги, кольца, браслеты
Почему в местах для пикапа девушки знакомятся наиболее охотно?