Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Фёдараў: «Мы павінны быць салідарнымі» 14:38, 09/12/2003
Кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Беларуская салідарнасць”, сябра Кардынацыйнага камітэту Еўрапейскай Кааліцыі «Свабодная Беларусь» Анатоль Фёдараў заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у акцыі “Мы памятаем”, прысвечанай 55-й гадавіне прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, якая адбудзецца заўтра, 10 снежня ў Менску. “Я абавязкова буду ўдзельнічаць у гэтай акцыі, каб быць побач са сваімі сябрамі. Салідарнасць – гэта тое, што сёння неабходна нашай апазыцыі. Асабліва ў нашых таталітарных умовах. Салідарнасць – гэта адна з умоў, пры якіх можна казаць аб тым, што апазыцыя моцная. Сёння нам не хапае менавіта салідарнасці, узаемнай падтрымкі, павагі сваіх сяброў. Бо не рэжым моцны, а мы слабыя духам. Нам не хапае салідарнасці. Сёння гэта адметная рыса беларусаў, таму рэжым трымаецца так доўга. Калі б беларусы былі салідарнымі, то мы сёння жылі б зусім у іншай краіне”, - заявіў Анатоль Фёдараў прэс-цэнтру Хартыі.