Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазiцыянера выганяюць з педунiверсiтэта
11:19, 09/12/2003

Атэстацыйная камiсiя Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя А.С.Пушкiна вынесла рашэнне аб прафесiйнай непрыгоднасцi дацэнта, кандыдата фiласофскiх навук Анатоля Ляўковiча. Анатоль Ляўковiч узначальвае Брэсцкую абласную фiлiю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) i удзельнiчаў у мясцовых выбарах.

Атэстацыйная камiсiя Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя А.С.Пушкiна сфармулявала дзiўную прычыну для звальнення Анатоля Ляўковiча: дрэнная iдэалагiчная праца ды адсутнасць спартыўных дасягненняў. Цяпер з кiраўнiком Брэсцкай арганiзацыi БСДП будзе заключаны кантракт на працу да канца 2003 года.

Кiраўнiцтва Народнай Грамады лiчыць звальненне аднаго з лiдэраў партыi выключна палiтычнай помстай за ўдзел у выбарах.
- Улада спрабуе нейтралiзаваць палiтычна актыўных асобаў, якiя могуць уяўляць пагрозу на наступных парламенцкiх выбарах. Улада iмкнецца пазбавiць iх статуса, каб на выбары, напрыклад, iшлi беспрацоўныя. Як выбаршчыкi ставяцца да беспрацоўных - агульнавядома... Таму ўсiх нашых кандыдатаў улада хоча перавесцi ў катэгорыю беспрацоўных, - паведаміў ПАГОНІ старшыня “Народнай Грамады” Мiкола Статкевiч.

Але ёсць i другая прычына.

- Гiсторыкi з`яўляюцца палiтычна актыўнымi людзьмi (звычайна з гiсторыкаў i юрыстаў выходзяць палiтыкi), i яны зараз апынулiся пад ударам, бо гiсторыя мусiць быць звязаная з iдэалогiяй. Як кажа моладзь, гэта асноўная "фiшка" цяперашняй улады , - сцвярджае лiдэр БСДП.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: