Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы ідзе каля 900 сьледзтваў у справах злачынстваў камуністычнага рэжыму 13:51, 09/12/2003
Суд польскага гораду Чэнстахова прысудзіў два гады турэмнага зьняволеньня ўмоўна былой сьледчай польскіх спэцслужбаў, якая з часоў ваеннага стану зьдзеквалася з арыштаваных актывістаў “Салідарнасьці”. У часе сьледзтва Барбара К. спрабавала давесьці, што дзейнічала ў межах тагачасных законаў. Суд, аднак, да яе аргумэнтаў не прыслухаўся. “Асуджаная, безумоўна, перавышала паўнамоцтвы дзяржаўнага службоўца. Яе дзеяньні нельга апраўдаць ніякімі аргумэнтамі”, – заявіла старшыня суду. Паводле ахвяраў камуністычных спэцслужбаў, былая сьледчая ў часе допытаў усяляк прыніжала арыштаваных ды пагражала забраць іхных дзяцей у дзіцячыя дамы.
Цяпер у Польшчы ідзе прыкладна 900 сьледзтваў у справах злачынстваў камуністычнага рэжыму. Расьсьледаваньні ў справах злачынстваў рэжыму ПНР вядзе Інстытут Нацыянальнай памяці – адмысловая арганізацыя, створаная дзяржавай тры гады таму, паведамляе Радыё Свабода. Белоруссия