Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абраза палякаў у Беларусі засталася бязкарнай
11:02, 11/12/2003, фота ByMedia.net

Гарадзенская мiлiцыя адмовiла ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы па факце з’яўлення антыпольскiх надпiсаў на сядзiбе Саюза палякаў. На думку следчых, было здзейснена “дробнае хулiганства”.

Намеснiк старшынi Саюза палякаў на Беларусi Юзаф Пажэцкi, якi ад iмя арганiзацыi звярнуўся ў пракуратуру Ленiнскага раёну, палiчыў надпiс “Пшеки вон” распальваннем нацыянальнай варожасцi. Аднак пракуратура адмовiлася разглядаць гэтае здарэнне.

- Мы зусiм не разглядалi гэтай справы, а перадалi яе па падследнасцi... Калi мiлiцыя палiчыць, што тут ёсць прыкметы нейкага iншага злачынства, то тады справа можа быць перададзена ў КДБ цi вернута нам, - заявiла www.pahonia.promedia.by намеснiк пракурора Ленiнскага раёну Iрына Стральцова.

Згодна з беларускiм заканадаўствам, справы аб распальваннi нацыянальнай варожасцi аднесены да кампетэнцыi пракуратуры i КДБ.

Аднак следчыя Ленiнскага РАУС не палiчылi з’яўленне антыпольскiх надпiсаў злачынствам. Мiлiцыя вынесла рашэнне пра спыненне справы “ў сувязi з адсутнасцю складу злачынства”. На iх думку, ўсё гэта здарэнне з’яўляецца дробным хулiганствам. Таму, калi нават зламысьнiкi будуць знойдзены, адзiнае, што iм пагражае, гэта штраф цi адмiнiстрацыйны арышт.

Яшчэ падчас праверкi намеснiк старшынi Гродзенскага гарвыканкаму Валянцiн Лявонаў у iнтэрв’ю газэце «Glos znad Niemna» заявiў, што “Гродзенскi гарвыканкам расцэньвае гэта здарэнне як чыстай вады хулiганства”. Як бачым, праваахоўныя органы цалкам пагадзiліся з падобнай квалiфiкацыяй здарэння. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: