Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Івашкевіч: «Выходжу нераскаяным»
11:26, 12/12/2003

Пяць дзён засталося да вызваленьня былому рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу, які адбывае пакараньне ў Баранавічах на гэтак званай “хіміі” за спробу ўзьвесьці паклёп на Аляксандра Лукашэнку. 11 снежня Віктар Івашкевіч даваў прэсавую канфэрэнцыю, дзе падводзіў вынікі мінулага году.

Прэсавая канфэрэнцыя была наладжаная Баранавіцкай філіяй Беларускай асацыяцыі журналістаў і праходзіла ў памяшканьні выдавецкага дому “Інтэкс-прэс”, дзе ўвесь гэты год засуджаны журналіст працаваў кур’ерам. Спадар Івашкевіч, паводле яго слоў, недарэмна правёў час у Баранавічах. Ён высока ацаніў узровень разьвіцьця мясцовага трэцяга сэктару ды незалежных сродкаў масавай інфармацыі, адзначыў, што шмат чаму давялося і павучыцца. Горад ён пакідае з добрымі ўражаньнямі, з добрымі ўспамінамі пра яго жыхароў. Што ж датычыць непасрэдна ягонай справы, то Віктар Івашкевіч адзначыў:

“Я цалкам адсядзеў гэты год. На свабоду з чыстым сумленьнем выходжу. Ніякіх лістоў з просьбай, каб мне зрабілі палёгку, не пісаў. Ніякіх заяваў, што я раскайваюся ў сваіх дзеяннях, не пісаў. І вось “нераскаяны” такі і выходжу”.

Паводле Віктара Івашкевіча, пасля вызваленьня ён ня мае плянаў займацца журналістыкай, узнаўляць газэту “Рабочы”, а зьбіраецца скіраваць сваю дзейнасьць на палітычны фронт. Калі дазволіць заканадаўства, то спадар Івашкевіч не выключае, што ў наступным годзе будзе балятавацца ў палату прадстаўнікоў па адной з баранавіцкіх акругаў.

Дырэктар выдавецкага дому “Інтэкс –прэс” Уладзімер Янукевіч адзначыў, што ягоны калектыў разьвітвацца з Івашкевічам будзе са шкадаваннем:

“Зьяўленьне Віктара ў нашай рэдакцыі выклікала нават невялікі ўздым, бо журналісты пачалі адчуваць сябе больш адказна, бо прыехаў да нас рэдактар даволі вядомай на той час газэты, які зьяўляўся палітвязьнем. Пасьля бліжэйшага знаёмства зь Віктарам усе адчулі да яго павагу як да чалавека і палітыка, бо ягоныя веды аб палітычным становішчы ў краіне дапамагалі журналістам лепш арыентавацца. Таму мы адначасова і радыя, што Віктар паедзе дахаты, паедзе да родных, будзе займацца любімай справай. А зь іншага боку нам і шкада, бо ён даволі ўплывова ўзьдзейнічаў на журналістаў сваім досьведам, палітычным і жыццёвым”.

Віктар Івашкевіч падчас свайго знаходжаньня на “хіміі” актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці гораду. Актывіст мясцовай філіі партыі БНФ Сяргей Гоўша са шкадаваньнем кажа, што з ад’ездам Івашкевіча філія страціць актыўнага сябра. А кіраўнік Баранавіцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Віктар Карлінскі адзначае:

“Я асабіста ганарыўся, што ў нашым горадзе зьявіўся такі чалавек, што я зь ім бліжэй пазнаёміўся. Ён мне спадабаўся сваімі думкамі (я ацэньваю чалавека па гэтым). А яго думкі вельмі цікавыя. І хоць мы зь ім знаходзімся ў розных партыях, але паразуменьне заўсёды знаходзілі”.

На волю Віктар Івашкевіч павінен выйсці 16 снежня. Белоруссия



напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: