Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
11 сьнежня каля будынку Мінскага гарадскога суда супрацоўнікі міліцыі затрымалі Аксану Новікаву, асуджаную ў красавіку 2003 года да ўмоўнага тэрміну пакараньня па крымінальнай справе за абразу прэзыдэнта.
11 сьнежня Аксана Новікава была затрыманая за несанкцыяваны пікет – яна выйшла да Мінскага гарадскога суда з плакатам: “Беларусі патрэбны суд прысяжных”. Супрацоўнікі Фрунзенскага аддзяленьня міліцыі склалі пратакол паводле арт. 167-га Адміністратыўнага кодэксу (парушэньні падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, затрыманьне можа мець для А.Новікавай сур’ёзныя наступствы. Руслан Багнат, супрацоўнік міліцыі, які адказвае за нагляд за асуджанымі па крымінальных справах, папярэдзіў А.Новікаву, што ў выпадку новых правапарушэньняў суд можа зьмяніць меру пакараньня на год пазбаўленьня волі. Белоруссия