Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дырэктарка галерэі «Штандарт» асуджаная на 9 гадоў турмы
11:32, 16/12/2003

Дырэктарка мастацкай галерэі «Штандарт» Марыя Дзялун асуджаная на 9 гадоў турмы. Маскоўскі суд Менску прызнаў Марыю Дзялун вінаватай у махлярстве. У яе будзе канфіскаваная маёмасьць, у тым ліку і прыналежная ёй частка славутага “Габэлену стагодзьдзя” мастака Аляксандра Кішчанкі.

Нібыта дзеля таго, каб выратаваць гэты твор, Марыя Дзялун пазычыла ў грамадзянаў больш за 200 тысяч даляраў пад вялікія адсоткі, але нічога не вярнула. У справе фігуруюць 26 падманутых, але насамрэч пацярпелых можа быць значна больш, бо некаторыя дагэтуль баяцца заявіць пра свае прэтэнзіі з прычыны адказнасьці за незаконныя валютныя апэрацыі. У сваю “піраміду” Марыя Дзялун уцягвала найперш людзей, якія лёгка спакушаліся дармавымі грашыма. Але былі сярод іх і тыя, хто апынуўся ў безвыходным становішчы. Марыя Гушча марыла падвоіць сабраныя грошы, бо не хапала на апэрацыю дачцэ-інваліду:

“Ніхто ня верыў, што гэта піраміда, настолькі яна пераканаўча тлумачыла, што грошы ў банку. Аднойчы я наўпрост спытала, дзе нашыя грошы, і тады яна сказала, што займаецца ценевым бізнэсам. Маўляў, зброя, наркотыкі, Чачэнія — вось там грошы. Гэта літаральна паводле яе словаў. Я разумела, што гэта не зусім сумленна, але за сваё дзіця я гатовая была аддаць душу д’яблу”, -- паведаміла жанчына Радыё Свабода.

Ні сьледзтва, ні суд ня высьветлілі, куды Марыя Дзялун падзела пазычаныя тысячы даляраў. Пацярпелыя ўжо заявілі пра свой намер дамагчыся для Марыі Дзялун больш жорсткага пакараньня.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: