Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Без Быкава...
11:06, 17/12/2003

Гарадзенскi Бульвар Ленiнскага Камсамола не будзе перайменаваны ў Бульвар Васiля Быкава. Такое рашэнне прыняў Гарадзенскi гарвыканкам. У адмове, атрыманай 16 снежня Сяргеем Антусевiчам, дэпутатам Гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, гарвыканкам спасылаецца на ранейшыя рашэннi мясцовых дэпутатаў, паводле якiх перайменаванне вулiц у Гродне прыпыненае.

Лiсты з прапановамi па ўшанаваннi памяцi Васiля Быкава былi накiраваныя ў гарвыканкам напачатку лiстапада бягучага года. Подпiсы пад прапановамi паставiлi больш за 500 гарадзенцаў. Каля сотнi падпiсантаў - гэта гарадзенскiя лiтаратары, мастакi, навукоўцы, спартоўцы, вядомыя людзi, якiя ствараюць iмя гораду ў Беларусi i свеце.

У звароце да гарадскога кiраўнiцтва, мiж iншага, адзначалася: “Творчае жыццё пiсьменнiка, на кнiгах якога выхоўваецца ўвесь цывiлiзаваны свет, можа i павiнна стаць прыкладам выхавання чалавечай годнасцi, духоўнасцi, прафесiйнай адказнасцi перад самiм сабой. Час не абясцэнiць вялiкай лiтаратуры. Кнiгi Васiля Быкава, як i кнiгi Вiльяма Шэкспiра i Льва Талстога, будуць чытаць. ”

Каментуючы pahonia.promedia.bу адмову гарвыканкама, Сяргей Антусевiч, дэпутат ад партыi БНФ, назваў рашэнне гарадскiх чыноўнiкаў пагардай у адносiнах да беларускай элiты:

- Гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Фактычна ўсе прадстаўнiкi гарадзенскай iнтэлiгенцыi, людзi перад заслугамi якiх варта схiлiць галовы, аб’ядналiся вакол ганаровай справы – ушанавання памяцi Васiля Быкава. Адмова чыноўнiкаў – гэта, мякка кажучы, непавага да зробленага славутымi гарадзенцамi.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: