Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Крыніца» аддала пазыку пад пагрозай арышту маёмасьці
11:01, 17/12/2003, фото ByMedia.net

Сваю даўнюю пазыку расейскай “Балтыцы” “Крыніца” выплаціла за два дні да чарговага разбору ў Краснадарскім арбітражным судзе ў справе арышту маёмасьці беларускага заводу. Расейскія інвэстары, якія цягам двух гадоў дамагаліся вяртаньня ўкладзеных у мадэрнізацыю беларускага заводу 10,5 мільёнаў даляраў, вымушаныя былі пайсьці на такі скрайні крок.

Дагэтуль “Балтыка” выйгравала ўсе судовыя справы супраць “Крыніцы”, аднак беларусы не сьпяшаліся вяртаць грошай. Паводле словаў кіраўніка прэсавай службы кампаніі “Балтыка” Аляксея Кедрына, цяпер істотных прэтэнзіяў да “Крыніцы” яны ня маюць. Тым ня меней, расейскія інвэстары лічаць, што даўжнік павінен выплаціць ім яшчэ й працэнты па крэдыце, які трэба было вярнуць яшчэ два гады таму.

“Цяпер мы й “Крыніца” паміж сабой высьвятляем дакладную суму агульнай запазычанасьці. Бо мінуў час з моманту заканчэньня тэрміну выплаты пазыкі, ёсьць сыстэма пэняў. Цяпер нам трэба зафіксаваць нейкую суму, якую абодва бакі будуць лічыць законнай. Казаць пра тое, што пазыка цалкам выплачаная ці пра тое, што мы ня маем ніякіх прэтэнзіяў да беларускага боку, яшчэ рана”, -- паведаміў Кедрын Радыё Свабода.

Прадстаўнікі “Крыніцы” пакуль устрымліваюцца ад камэнтароў на гэты конт. Старшыня назіральнай рады акцыянэрнага таварыства Юры Сьлепіч, аднак, заяўляў у інтэрвію Радыё Свабода, што ўся сума, якую “Балтыка” выйграла ў судзе, цалкам выплачаная.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што Беларусь папросту сутыкнулася з практыкай прыняцьця судовых рашэньняў на карысьць прыватнага бізнэсу — зьявы, даволі характэрнай для цяперашняй Расеі. Там, паводле словаў экспэрта, даўно навучыліся абараняць свае капіталы.

“Беларусі папросту паказалі, што ў Расеі ўжо існуюць мэханізмы, пры дапамозе якіх можна зусім дакладна і правільна, выкарыстоўваючы каноны міжнароднага права, дамагацца кампэнсацыі нанесеных стратаў. І Беларусь тут села ў лужыну. Урад на што пайшоў? На тое, каб залезьці ў кішэнь падаткаплатнікаў, даць крэдыт і зь бюджэтных грошай, з падаткаў аплачваць глупствы нашых суб’ектаў гаспадараньня”, -- лічыць Заіка.

Практыку такога кшталту крэдытаваньня спадар Заіка лічыць занадта выгаднай для “Крыніцы” ды прыкрай для бюджэту, бо падаткаплатнікі не павінны даваць сваіх грошай на такія патрэбы. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: