Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Мастацкую літаратуру» ўзначалілі былыя міліцыянт і пракурор
11:08, 17/12/2003

16 сьнежня калектыву выдавецтва “Мастацкая літаратура” быў прадстаўлены новы галоўны рэдактар. Гэта 48-гадовы маёр міліцыі ў адстаўцы Віктар Праўдзін.

Астаўны міліцэйскі афіцэр Віктар Праўдзін на пасадзе галоўнага рэдактара адзінага дзяржаўнага выдавецтва, якое выпускае мастацкую літаратуру, зьмяніў паэта Ўладзімера Марука. Прычым, спадар Марук таксама зьмяніў спадара Праўдзіна на ранейшай пасадзе намесьніка галоўнага рэдактара часопісу “Полымя”. У абодвух яшчэ ня скончыліся папярэднія працоўныя кантракты. І абодва нібыта памяняліся месцамі працы згодна з заявамі па ўласным жаданьні. Так, ва ўсякім разе, патлумачыў Радыё Свабода гэту ракіроўку Ўладзімер Марук.

Віктар Праўдзін сказаў, што яму прапанавалі заняць пасаду галоўнага рэдактара “Мастацкай літаратуры”, і ён з ахвотаю згадзіўся. На пытаньне, зь якімі плянамі ён прыйшоў на гэтую пасаду, спадар Праўдзін адказаў: “Выдаваць лепшыя беларускія творы”.

На просьбу ўдакладніць, кнігі якіх аўтараў пабачаць сьвет у найбліжэйшы час, новы галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” назваў наступных:

“У пляне ў нас абавязковыя Кандрат Крапіва, Іван Шамякін, і Гарачка, і Кустава, і Хадановіч, і Бадак, і Голуб, і Шніп, і пераклад “Дон Жуана”, і Чыгрынаў, Адамовіч, ну і так далей. Таму што ўсе ў нас тут людзі на слыху, ну і тыя, каторыя маладыя ў літаратуру ідуць, іх таксама падтрымліваем”.

А вось што адказаў спадар Праўдзін на пытаньне, які лёс заплянаванага ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” васьмітомнага збору твораў Васіля Быкава, зь якіх ніводзін дасюль ня выдадзены: “Наконт Васіля Быкава я нічога не магу сказаць. Ці стаіць ён у пляне ці не, я ня ведаю”.

Віктар Праўдзін — аўтар некалькіх міліцэйскіх дэтэктываў. Піша па-беларуску. Летась пасьля ўтварэньня гэтак званага літаратурнага голдынгу і гвалтоўнае зьмены галоўных рэдактараў дзяржаўных літаратурных часопісаў Віктар Праўдзін быў прызначаны намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу “Полымя”. Перад тым ён быў адным з сакратароў Саюзу пісьменьнікаў. У адзін, дарэчы, час зь цяперашнім дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” былым супрацоўнікам пракуратуры Ўладзіславам Мачульскім. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: