Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка прапануе Сідорскага на пасаду прэм’ер-міністра
11:20, 18/12/2003

17 сьнежня ў камісіях “палаты прадстаўнікоў” пачалося абмеркаваньне кандыдатуры Сяргея Сідорскага ў якасьці кіраўніка беларускага ўраду. Адпаведная прапанова паступіла ад імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.

Згодна з Канстытуцыяй, прэмьера мусіць зацьвердзіць “палата прадстаўнікоў”. Сёлета апошнія два плянарныя паседжаньні пройдуць 18 і 19 сьнежня. А наступная сэсія пачнецца толькі 2 красавіка 2004 году. Таму Аляксандар Лукашэнка сьпяшаецца. Некаторыя камісіі “палаты” пачалі абмяркоўваць кандыдатуру спадара Сідорскага ў другой палове дня 17 сьнежня, некаторыя зьбяруцца раніцай 18 сьнежня. Але самі “дэпутаты” не чакаюць ад камісіяў нейкіх нечаканых рашэньняў. Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяркей Скрабец упэўнены, што ягоныя калегі вымушаныя падтрымаць пранаваную кандыдатуру:

“А ці ёсьць яму альтэрнатыва ці іншая прапанова ад “дэпутатаў”? Няма. Яе і ня можа быць, бо гэта справа не дэпутатаў, а прэзыдэнта – вылучаць таго, каго ён лічыць неабходным бачыць на гэтай пасадзе”.

Апошні прэм’ер беларускага ўраду Генадзь Навіцкі быў звольнены 10 ліпеня 2003 году. А праз два дні выканаўцам абавязкаў прэм’ера прызначылі Сяргея Сідорскага.

Былы кіраўнік ўраду Беларусі Міхаіл Чыгір не ў захапленьні ад магчымага прызначэньня:

"Я яго ня ведаю добра. Ён вёў перамовы з Масквой. І калі публічна прэм’ер Расеі гаворыць, што ён не разумее, што кажа прэм’ер Беларусі, то, зыходзячы з гэтага факту, я думаю, што гэта вельмі дрэнна".

Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка лічыць, што адказны чалавек на такую пасаду не пайшоў бы:

"Узяцца цяпер за прэм’ерства, калі адпакутаваныя лічбы: 10% валавага ўнутранага прадукту, 20% інвэстыцыяў, 12% аграрнага прыросту? Любы чыноўнік сярэдніх здольнасьцяў не пайшоў бы на гэтую пасаду. Наагул, абсалютна нічога ад гэтага ня зьменіцца. Сідорскі ня здольны генэраваць самастойную эканамічную палітыку, самастойнае канцэптуальнае бачаньне разьвіцьця. У яго проста няма для гэтага магчымасьцяў. Ён ня так рыхтаваўся ў жыцьці. Ён – інжынэр, дырэктар прадпрыемства. І чакаць ад яго, што ён стане сыстэмнікам, лідэрам, канцэптуалістам – немагчыма. Так што можна спакойна спаць. Калі нешта здарыцца, то, хутчэй за ўсё, зь ім”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: