Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З’езд Партыі БНФ: каментары ўдзельнікаў
17:07, 22/12/2003

У Менску 20 снежня адбыўся з`езд Партыi БНФ i грамадскага аб`яднання БНФ "Адраджэньне". Кiраўнiком БНФ у чарговы раз абраны Вiнцук Вячорка. Аднак гэтым разам на з`ездзе адбылася вострая дыскусiя. Сябра Сойму Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне” Анатоль Фёдараў зачытаў рэзалюцыю Магiлёўскай абласной арганiзацыi партыi, у якой палітычнаму кіраўніцтву Партыi БНФ быў выказаны недавер. Рэзалюцыю падтрымалі таксама дэлегаты ад Гарадзенскай арганізацыі БНФ. Было пастаўлена пытанне аб ацэнцы дзейнасцi кiраўнiцтва.

На пасаду кiраўнiка было вылучана 4 чалавекі: Вiнцук Вячорка, Анатоль Фёдараў, Алесь Астроўскi (сябра Рады Гарадзенская арганiзацыя БНФ) i кiраўнiк Менскай абласной арганiзацыi БНФ Алесь Мiхалевiч. Аднак Фёдараў зняў сваю кандыдатуру на карысць Астроўскага, а Мiхалевiч – на карысць Вячоркi. У вынiку перамог Вячорка. За яго аддалi галасы 149 чалавек, 66 супраць. За Астроўскага аддалi галасы 55 дэлегатаў, супраць 160. Намеснікамі старшыні партыі абраныя Віктар Івашкевіч, Юры Хадыка, Аляксей Янукевіч і Алесь Міхалевіч.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі Вінцук Вячорка, “з’езд пацьвердзіў партыйны кірунак на стварэнне моцнай, дзеяздольнай партыі, якая актыўна ўдзельнічае ў палітычных кампаніях, скіраваных на здабыццё аўтарытэту ў грамадзянаў”. Спробу зняць яго з пасады кіраўніка Партыі БНФ ён назваў “палітычнымі авантурамі”.

“Перамога Вячоркі бясспрэчная. Курс партыі на ўдзел у выбарах у складзе кааліцыі “5+” будзе працягнуты. Канешне, на з’ездзе было шмат крытыкі, яна заняла большую частку дванаццацігадзіннага з’езду. Крытыкаваліся ў асноўным аспекты ўнутрыпартыйнага жыцця. Але крытыка гучыць заўсёды. Тое, што мы робім -- гэта вынік сутыкнення розных поглядаў. Крытыка – гэта вельмі здаровая прыкмета. Я, напрыклад, ня вельмі задаволены кантактамі з мясцовымі арганізацыямі, лічу, што ёсць праблемы арганізацыі ўнутрыпартыйнай дзейнасці, але з партыйным курсам цалкам згодны”, -- сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Хадыка.

Сябра Рады Гарадзенскай арганізацыі БНФ, які прэтэндаваў на пасаду кіраўніка Партыі БНФ Алесь Астроўскі, аднак, лічыць па іншаму:

“Я вельмі шкадую, што мы ня здолелі грунтоўна прааналізаваць сітуацыю ў арганізацыі і праграму дзеянняў партыі. З іншага боку, умоваў, каб абмеркаваць гэтыя пытанні, на з’ездзе не было. Я хацеў сканцэнтраваць дзейнасць партыі на тых мэтах, дзеля якіх яна стваралася 15 год таму – БНФ павінен вярнуцца да ранейшых ідэалаў: гэта стварэнне сапраўднай беларускай дзяржавы з эфектыўнай палітычнай і эканамічнай сістэмай і нацыянальнай адметнасцю. Пры цяперашнім кіраўніцтве Партыя БНФ перастала быць суб’ектам палітычнага жыцця, гэта ўжо міраж. Кіраўніцтва БНФ фармалізавалася, яно ставіць перад сабою толькі дробныя мэты. Сёння мы маем мала шанцаў дамагчыся нашай галоўнай мэты, а калі гэта і адбудзецца, дык толькі з-за вонкавых падзеяў. І тады паўстане пытанне: а якія ў гэтым нашыя заслугі? Мы павінны гэта зрабіць самі!», -- заявіў Алесь Астроўскі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: