Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыняцце новага закона аб СМІ адкладаецца
15:25, 22/12/2003

Юрысты ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" лічаць, што праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" будзе вынесены на разгляд веснавой сесіі “палаты прадстаўнікоў” (у красавіку-чэрвені 2004 года). Пра неабходнасць тэрміновага прыняцця гэтага дакумента неаднаразова заяўляў кіраўнік дзяржавы, аднак законапраект, адпраўлены на дапрацоўку яшчэ 2 кастрычніка, так і не паступіў на разгляд "дэпутатаў". Восеньская сесія ПП НС, між тым, скончылася 19 снежня.

У бліжэйшы час ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" плануе выдаць зборнік, у якім будуць адлюстраваныя вынікі папярэдняга этапу грамадскага абмеркавання новага законапраекта аб СМІ. У брашуры будуць сабраныя матэрыялы з аналізам найбольш небяспечных палажэнняў законапраекта, заключэнні міжнародных экспертаў (Article19, "Рэпарцёры без межаў", Шведскі Хельсінкскі камітэт і інш.), а таксама заўвагі і прапановы па дэмакратызацыі гэтага дакумента.

"Мы працягнем падрыхтоўку да будучага абмеркавання законапраекта ў парламенце і будзем вельмі рады любым заўвагам і прапановам, якія паступяць на гэты конт", - падкрэсліў кіраўнік Цэнтра прававой дапамогі СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: