Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анатоль Фёдараў: “Трэба змагацца за незалежнасць”
15:23, 23/12/2003

Вынікі з’езду Партыі БНФ, які прайшоў 20 снежня, пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 сябра Партыі БНФ, старшыня грамадзянскай ініцыятывы “Беларуская салідарнасць” Анатоль Фёдараў. Вядома, што менавіта спадар Фёдараў зачытаў на з’ездзе рэзалюцыю, у якой палітычнаму кіраўніцтву Партыi БНФ быў выказаны недавер. Пасля пераабрання Вінцука Вячоркі старшынёй партыі Анатоль Фёдараў у знак пратэсту выйшаў са складу Сойма Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”.

-- Вынікі былі дастаткова прагназаваныя. Паколькі яшчэ да з’езду ў арганізацыі былі парушаныя дэмакрытычная нормы, вынік з’езду быў прадвызначаны. Напрыклад, як выбіралісь дэлегаты на з’езд? Бальшыня дэлегатаў была ад Менску, дзе легчэй было падабраць людзей лаяльных да Вячоркі. Рэгіёны і Менск прычым былі непрапарцыйна прадстаўленыя. Паколькі апаненты былі вычышчаныя да з’езду, дык прыхільнікаў Вячоркі было шмат. Тым ня меньш, тыя, хто выступаў крытычна, мелі абсалютную маральную перавагу, таму што кіраўніцтву па-сутнасці не было чаго адказаць на аргументы сваіх апанентаў. А было сказана пра парушэнні статуту, пераслед у партыі па палітычных матывах, брутальны ціск на рэгіянальныя арганізыцыі, пра тое, што ў рэгіёнах дзейнічаюць адзінкі арганізацыяў, катастрафічна знізілася колькасць людзей у партыі.

Усё гэта вынік адносінаў, якія ёсць у арганізацыі і той палітычнай лініі, якую абрала група Вячоркі. Гэтая лінія – адыход ад палітычнай барацьбы за незалежнасць краіны, перавод палітычнай дзейнасьці ў чыста партыйнае рэчышча, засяроджанне на ўдзеле ў выбарчых кампаніях, хаця вядома, што з 1996 года выбары не адбываюцца. На гэтыя аргументы апанентам не было чаго сказаць. Але тое, што Фронт адыйшоў ад палітычнай барацьбы бачна па восені. Нягледзячы на вельмі сур’ёзную пагрозу заключэння грашовага пагаднення з Расеяй, што паставіла б краіну ў эканамічную залежнасць, Фронт ня здолеў правесці ніводнай акцыі пратэсту. Як ня здолеў правесці акцыі і з іншай нагоды. Гэта гаворыць аб скрайнім аслабленні структураў.

Акрамя таго, сёння відавочна, што Фронт не займае вядучую пазыцыю, а з’яўляецца шэраговай партыяй, далёка не самай моцнай. Усе гэта сведчыць аб тым, што адбываецца дэградацыя і распад структураў Фронту і фактычна таго Фронту, які ведае грамадзкасць, сёння няма. Мы лічым, што група, якая ўзначальвае БНФ, выкарыстоўвае гэту арганізацыю выключна ў сваіх вузкагрупавых і асабістых інтарэсах. Гэта група ня здольная прапанаваць рэальную стратэгію палітычнай барацьбы, што бачна па такой палітычнай кааліцыі як “пяцёрка”, у якой аб’яднанне адбылося выключна з кан’юктурных нагодаў. Пры гэтым задачу выйграць палітычную кампанію наступнага году стваральнікі гэтай кааліцыі нават ня ставяць. І за гэта асноўная адказнасць кладзецца на Фронт і яго кіраўніцтва, паколькі Фронт – арганізацыя, якая прадстаўляе ў гэтай кааліцыі патрыятычныя сілы. Менавіта БНФ павінен быў прапанаваць такую стратэгію. Відавочна, што кіраўніцтва БНФ на гэта ня здольнае. Таму мы лічым, што група Вячоркі ёсць сёння перашкодай для патрыятычнага руху да таго, каб была створаная кааліцыя палітычных сілаў, якая здольная будзе перамагчы рэжым і прадухіліць знешнюю пагрозу незалежнасці Беларусі.

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: