Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Менск ігнаруе папярэдні мемарандум ПАРЭ?
10:49, 23/12/2003

Хаця са дня прадстаўленьня ў Парыжы папярэдняга мэмарандуму “Зьніклыя асобы ў Беларусі” прайшоў тыдзень, беларускія ўлады робяць выгляд, што гэтага дакумэнту не існуе. Прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы мяркуюць, што афіцыйны Менск будзе марудзіць з камэнтарамі да апошняга, то бок да 10 студзеня, калі Хрыстас Пургурыдэс зьбіраецца абнародаваць свае канчатковыя высновы.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавых службах Міністэрства ўнутраных справаў і Пракуратуры Беларусі, яны дагэтуль не атрымалі тэксту папярэдняга мэмарандуму “Зьніклыя асобы ў Беларусі”. Нагадаю, што аўтар мэмарандуму Хрыстас Пургурыдэс, у прыватнасьці, прапанаваў ПАРЭ патрабаваць адстаўкі генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Прэсавы сакратар апошняга Юры Азаронак заявіў пра стаўленьне свайго шэфа да мэмарандуму:

“Я ня думаю, што такі салідны чалавек як Віктар Уладзімеравіч будзе камэнтаваць заявы Пургурыдэса, які пабыў тры дні ў рэспубліцы, вынес абвінаваўчае заключэньне ды пакаціў. Ня думаю”.

Аднак прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў, што амбасадар Беларусі ў Францыі Ўладзімер Сянько тэкст мэмарандуму спадара Пургурыдэса атрымаў, але МЗС яго яшчэ не атрымаў.

Супрацоўнікі сакратарыяту ПАРЭ мяркуюць, што сытуацыя складваецца даволі дзіўная, бо Хрыстас Пургурыдэс вельмі апэратыўна напісаў свой папярэдні мэмарандум і прасіў тэрмінова даслаць яго ў Менск. У Страсбургу кажуць, што беларускія ўлады наўмысна не сьпяшаюцца з адказам, бо неўзабаве будуць калядныя сьвяты. Сакратарыят ПАРЭ са зьдзіўленьнем даведаўся, што першы тыдзень студзеня ў Беларусі ніхто працаваць ня будзе, хаця менавіта гэты час спадар Пургурыдэс вызначыў як крайні для адказу афіцыйнага Менску.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: