Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Воршы аштрафаваны сябра КХП БНФ
11:39, 24/12/2003

Аршанскаму сябру КХП БНФ Юрасю Конышку прысуджаны грашовы штраф памерам 330 тысяч рублёў. Гэткім вынікам завяршыўся судовы працэс, які доўжыўся амаль увесь гэты год: нагадаем, што спадар Конышка быў адным з арганізатараў пікету, які прайшоў у Воршы 11 студзеня гэтага году. Паводле заявы міліцыянтаў, зьмест выкарыстаных у часе акцыі плякатаў абразіў гонар ды годнасьць Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.

Жыхару Воршы Юрасю Конышку прысуджаны штраф памерам 20 базавых велічыняў, што складае 330 тысяч беларускіх рублёў. Яшчэ двое арганізатараў пікету, праведзенага ў Воршы 11 студзеня гэтага году, былі пакараныя 6 месяцаў таму.

За выкарыстаньне ў часе акцыі плякату “Лукашызм зьнішчае Беларусь” Яўгеніі Казловай ды Ўладзімеру Карабанаву былі прысуджаныя такія самыя грашовыя штрафы. Праўда, на той час памер базавай велічыні быў меншы, і 20 базавых велічыняў складалі ўсяго 288 тысяч беларускіх рублёў.

Прыцягнуць да суду спадара Конышку на той час не ўдалося: ён быў судовым заседацелем і не падлягаў адміністратыўнай адказнасьці без адпаведнае санкцыі абласнога савету. 5 верасьня гэтага году ў часе чарговага пасяджэньня аблсавету спадара Конышку пазбавілі ягонае засядальніцкае недатыкальнасьці, што сталася штуршком да працягу судовага працэсу. 23 снежня судзьдзя Аршанскага гарадзкога суду Ігар Калесьнік яго завяршыў.

Паводле словаў спадара Конышкі, штраф, прысуджаны яму ўчора, яшчэ адносна невялікі: 22 снежня ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску ягоным аднапартыйцам Уладзімеру Плешчанку ды Аляксандру Салаўяну за несанкцыянаванае пікетаваньне прысуджаныя куды большыя грашовыя пакараньні – памер штрафу спадара Плешчанкі складае 2 мільёны 500 тысячаў, а памер штрафу спадара Салаўяна --2 мільёны 600 тысячаў беларускіх рублёў.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: