Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 3031        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кантракт на пастаўку газу ў Беларусь пакуль падпісаны толькі «Газпромам»
12:04, 30/12/2003, Валер Каліноўскі, «Радыё Свабода»

За некалькі дзён да навагодніх сьвятаў беларускі ўрад працягвае складаныя перамовы з “Газпромам” пра ўмовы падпісаньня кантракту на пастаўку газу ў Беларусь у 2004 годзе. Дагэтуль канчаткова невядома, колькі газу будзе пастаўлена і, галоўнае, па якім кошце. Няма і гарантыяў бесьперапыннай пастаўкі.

Як зазначыў прэсавы сакратар старшыні “Газпрому” Аляксея Мілера Сяргей Купрыянаў, падпісаньне кантракту на пастаўку газу ў Беларусь цяпер магчымае “толькі на камэрцыйных умовах”. Гэта значыць, па кошце 50 даляраў за тысячу кубамэтраў, што на 20 даляраў вышэй за цану, якая дзейнічала сёлета. Паводле спадара Купрыянава, раней падрыхтаваны тэкст кантракту ўжо падпісаны кіраўніцтвам расейскага газавага манапаліста і перададзены на падпісаньне беларускаму боку. У Савеце Міністраў Беларусі адмаўляюцца камэнтаваць гэтую сытуацыю, зазначаючы толькі, што кантракт пакуль не падпісаны і перамовы з Расеяй працягваюцца.

Пры гэтым “Газпром” паказаў, што цалкам кантралюе сытуацыю і ў кантактах Беларусі зь незалежнымі кампаніямі-пастаўцамі газу. І таму, напрыклад, “Ітэра”, якая мае намер далей супрацоўнічаць зь Беларусьсю, дагэтуль таксама не змагла заключыць катракту на пастаўкі газу ў новым годзе. Усё гэта ставіць пад пагрозу бесьперабойныя пастаўкі газу.

Тым часам, сёньня ўсё кіраўніцтва “Белтрансгазу” ўзяло тайм-аўт у перамовах наконт падпісанньня кантракту з “Газпромам”. Генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Пётар Пётух і ягоныя намесьнікі, якія ўдзельнічалі ў перамовах, вярнуліся ў Беларусь і сёньня цэлы дзень знаходзіліся ў вёсцы Гердуцішкі Маладэчанскага раёну. Там на базе адпачынку “Белтрансгазу” праводзіўся першы агульны сход акцыянэраў. У парадку дня былі пераважна рабочыя пытаньні. Ніякіх статутных зьменаў у сувязі з магчымым удзелам у акцыянэрным таварыстве “Газпрому” не прадугледжваецца, — паведамілі ў дырэкцыі кампаніі. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: