Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навагоднi «падарунак» жыхарам берасьцейшчыны ад Лукашэнкi
12:35, 02/01/2004

Аляксандар Лукашэнка наведаў 31 снежня Белаазёрск, каб браць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды пуску чацьвертага энергаблёку Бярозаўскай ДРЭС. А напярэдаднi вiзыту дэмакратычныя дэпутаты пазбавiлiся ў мясцовым гарсавеце кiроўчых пасадаў, паведамляе Радыё Свабода.

Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкi падае ягоны вiзыт у Белаазёрск як жаданьне асабiста зрабiць навагоднi падарунак жыхарам Берасьцейшчыны. Гэтым "падарункам" ёсьць адзiн з энэргаблёкаў Бярозаўскай ДРЭС, дзеля рэканструкцыi якога энэргетыкi мусiлi браць пазыкi прыблiзна на 34 мiльёны даляраў.

Аляксандар Лукашэнка заявiў, што калi б гэтых грошай не было, дык празь некалькi гадоў Бярозаўскую ДРЭС чакала закрыцьцё. Энэргiя, якая выпрацоўваецца станцыяй, незапатрабаваная спажыўцамi з-за высокiх коштаў. Мiж тым на станцыi застаюцца яшчэ пяць энэргаблёкаў, якiя таксама патрабуюць тэрмiновай рэканструкцыi. Дзе шукаць грошы на гэтыя мэты абмяркоўвалася на адмысловай нарадзе, прысьвечанай рэфармаваньню энэргетычнай галiны ў Беларусi.

Вiзыт Лукашэнкi ў Белаазёрск цiкавы яшчэ i зь iншай прычыны. Пасьля выбараў сёлета ў сакавiку мясцовы гарадзкi савет стаўся адзiным на Беларусi, дзе большасьць абраных дэпутатаў прытрымлiвалася дэмакратычных поглядаў. Аднак восеньню раённыя ўлады нечакана вырашылi правесьцi ў Белаазёрску паўторныя выбары, у вынiку чаго ў гарсавет дадаткова трапiлi дэпутаты, якiя падтрымлiваюць выканаўчую ўладу. Тое, што восеньнскiя давыбары маюць пэўную сувязь зь вiзытам Лукашэнкi, пацьвердзiў кiраўнiк дэпутацкай групы "Iнiцыятыва" у гарсавеце Юрась Губарэвiч:

-- Так, хутчэй за ўсё, i ёсьць. Пасьля выбараў адразу была праведзена сэсiя, на якой быў учынены разгром дэмакратычнай дэпутацкай групе. Нас пазбавiлi большасьцi кiруючых альбо важных пасад у гарадзкiм савеце, i на гэтым усё супакоiлася. Да вiзыту Лукашэнкi гарадзкi савет ужо быў падрыхтаваны. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: