Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былы дырэктар МТЗ будзе адбываць зьняволеньне ў менскай калёніі
11:04, 09/01/2004

8 студзеня былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў быў пераведзены са сьледчага ізалятару ў менскую калёнію, дзе ён будзе адбываць астатнія восем гадоў зняволеньня, якое прызначыў яму Вярхоўны суд Беларусі.

У Пракуратуры Беларусі Радыё Свабода паведамілі, што працягваецца расьсьледаваньне аднаго з эпізодаў былой крымінальнай справы, паводле якой быў асуджаны Лявонаў. Гаворка пра эпізод аб легалізацыі амаль 20 мільёнаў даляраў, якія нібыта накраў былы дырэктар МТЗ. У пракуратуры сьцьвярджаюць, што сьляды гэтых грошай былі знойдзеныя ў адным з банкаў на Мальдыўскіх выспах, але далейшы іх лёс невядомы. Нібыта садзейнічаньне сьледзтву ў пошуках грошай аказваюць адмыслоўцы зь Нямеччыны, але пакуль безвынікова. Што да Міхаіла Лявонава, дык ён па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца дапамагаць сьледзтву.

Між тым, адвакат Міхаіла Лявонава Аляксандар Самусеў заявіў Радыё Свабода, што яму нічога не вядома пра працяг расьсьледаваньня нейкага эпізоду справы ягонага падабароннага. Паводле абаронцы, зь Лявонавым ніякіх сьледчых дзеяньняў не вядзецца ўжо блізу году. “Калі справа сапраўды працягвае расьсьледавацца, гэта я лічу грубым парушэньнем правоў майго падабароннага, паколькі ён мае права гэта ведаць”, — лічыць Аляксандар Самусеў.

У судовым прысудзе Лявонаву прапанавана да 1 лютага гэтага году вярнуць скрадзеныя грошы, але што рабіць, калі гэтага не адбудзецца, ніхто пэўна не ўяўляе. На грашовым рахунку Лявонава ў адным зь менскіх банкаў было каля 12 тысяч даляраў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць ягоны аўтамабіль “Крайсьлер”, які ацэньваецца прыкладна на такую ж суму. Яшчэ некалькі тысяч даляраў судовыя выканаўцы могуць здабыць, канфіскаваўшы частку мэблі і рэчаў з кватэры былога дырэктара. Але ў любым выпадку гэтак набярэцца ня больш за 30 тысяч даляраў.

Суд таксама пастанавіў накласьці арышт на грашовыя рахункі ў замежных банках жонкі і дачок Лявонава. Гэта яшчэ блізу 600 тысяч даляраў, але пакуль невядомы мэханізм, з дапамогай якога гэтыя грошы магчыма вярнуць у Беларусь. Між тым, і сваякі Лявонава і ён сам працягваюць настойваць на тым, што ніякіх замежных рахункаў ніколі ня мелі. Белоруссия



напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: