Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя імпрэзы Беларускай Музычнай Альтэрнатывы (БМАgroup). 12:40, 12/01/2004
29 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў (Я.Купалы,21) адбудзецца канцэрт фольк-праекта гітарыста гуртоў N.R.M. і KRIWI Піта Паўлова PETE PAFF. Пачатак 19:00. Кошт квітка 4500 бел. рублёў.
8 лютага ў канцэртнай залі "Мінск" адбудзецца вялікі канцэрт гурта N.R.M. з прэзентацыяй новага альбома “Справаздача 1994 -- 2004”. Пачатак 19:00. Кошт квітка 7000--20000 бел. рублёў. Той, хто набудзе квіток за 20000, атрымае ў падарунак дарагое выданьне кампакт-дыска трыб’юта N.R.M. "Віза Незалежнай Рэспублікі Мроя".
14 лютага ў Палацы культуры ветэранаў адбудзецца прэзентацыя новага альбома барда Віктара Шалкевіча “За сто крокаў ад Вострае Брамы або геаграфія ВКЛ і ваколіцаў”. Пачатак 19:00. Кошт квіткоў ад 5000 да 7000 бел. рублёў.
Даведкі і замовы квіткоў па тэлефонах: 6490888 і 7662425.