Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналістцы «БДГ» пагражаюць расправай
14:14, 12/01/2004

У ноч на 11 студзеня карэспандэнтка “БДГ” па Гомельскай вобласці Ірына Макавецкая атрымала ананімную тэлефонную пагрозу. Напрацягу гадзіны невядомы мужчына тэлефанаваў ёй дахаты некалькі разоў, патрабуючы, каб Ірына перастала займацца журналістыкай і пагражаючы ў адваротным выпадку “пахаваць” яе. Журналістцы ўдалося зрабіць дыктафонны запіс аднаго з тэлефанаванняў. 11 студзеня яна падала заяву ў міліцыю і збіраецца дамагацца высвятлення асобы ананіма.

Як распавяла Ірына Макавецкая прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, малады мужчынскі голас назваўся “прадстаўніком беларускага народа”. Ён груба абражаў журналістку, звінавачваючы яе ў “нелюбові да прэзідэнта і беларускага народа”, і запэўніваў, што, нягледзячы на яе намаганні, “трэці прэзідэнцкі тэрмін і рэферэндум будуць”, а “БДГ” засталіся “лічаныя дні”.

Падчас аднаго з тэлефанаванняў невядомы паведаміў, што дзейнічае па даручэнні нейкіх “двух чалавек”. Ён прызнаўся, што яму асабіста “не спадабалася” публікацыя І. Макавецкай у “БДГ”, прысвечаная новаму беларускаму прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму. (Журналістка рыхтавала гэтую публікацыю на заданне рэдакцыі, і артыкул з’явіўся на старонках газеты на пачатку снежня). Ананім таксама папярэдзіў, што карэспандэнтка “зачапіла чужыя грошы” ў іншай публікацыі, якая тычылася вінаробчага завода “BST”. (Па словах І. Макавецкай, у артыкуле, які выйшаў пры канцы снежня, сапраўды фігуравалі вялікія сумы грошай, а ў якасці аднаго з удзельнікаў канфлікту згадваліся структуры КДБ).

З улікам таго, якія публікацыі згадваў у размове невядомы, а таксама яго добрую інфармаванасць аб падрабязнасьцях судовых разбораў журналісткі са следчым Цераховічам па “справе ўрачоў”, І. Макавецкая не выключае, што ананім з’яўляецца супрацоўнікам нейкіх сілавых структур. “Іншая рэч – што гэта: чыясьці самадзейнасць альбо санкцыянаваная “зверху” акцыя?”, - пытаецца журналістка.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: