Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аксана Новікава атрымала яшчэ дзве павесткі ў суд
11:12, 13/01/2004

Аксана Новікава, асуджаная ў красавіку 2003 года да ўмоўнага тэрміну пакараньня па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта А.Лукашэнкі, атрымала дзьве чарговыя павесткі ў суд за ўдзел у мірных акцыях, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

16 студзеня на 14.30 Аксану Новікаву выклікаюць у суд Савецкага раёну для разгляду адміністратыўнай справы, якая тычыцца затрыманьня А.Новікавай 24 лістапада ў Мінску падчас акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А. Лукашэнкі. У той дзень затрымалі 17 чалавек, сярод іх была Аксана Новікава, якую адпусьцілі з РУУС у 21.00, выпісаўшы павестку ў суд на 9.00 25 лістапада. Але Аксана Новікава прыняла рашэньне не зьяўляцца ў суд, сваю пазіцыю яна патлумачыла наступным чынам: “Я не пайду туды дабраахвотна. Калі рэжым незаконны, то і патрабваньні яго незаконныя і выконваць іх дабраахвотна няма неабходнасьці”.

На 21 студзеня Аксане Новікавай выпісаная павестка у суд Фрунзенскага раёну для разгляду адміністратыўнай справы, якая тычыцца падзеяў 11 сьнежня, калі Аксана Новікава была затрыманая за несанкцыяваны пікет – яна выйшла да Мінскага гарадскога суда з плакатам: “Беларусі патрэбны суд прысяжных”. Супрацоўнікі Фрунзенскага аддзяленьня міліцыі склалі пратакол паводле арт. 167.1 ч.2 Адміністратыўнага кодэксу (парушэньні падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Нагадаем, што 17 студзеня 2004 г. у судзе Фрунзенскага р-на г. Мінска адбудзецца судовае паседжаньне па справе аб адмене адтэрміноўкі выкананьня прысуду ў адносінах Аксаны Новікавай. Аксана Новікава была асуджаная на два гады ўмоўна з адтэрміноўкай прысуду на два гады за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі суд адменіць адтэрміноўку выкананьня прысуду, Аксане Новікавай пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады. Падставай да накіраваньня справы ў суд сталі шматлікія факты прыцягненьня А. Новікавай да адміністратыўнай адказнасьці за актыўную грамадска-палітычную дзейнасьць. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: