Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дакладчык Парламентскай асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс абураны адсутнасьцю адказу беларускіх уладаў на мэмарандум у справах зьніклых. Ён кажа, што гэты факт толькі пацьвярджае, што ягоны мэмарандум пра зьніклых у Беларусі абгрунтаваны. Калі пры канцы студзеня ў Страсбуры зьбярэцца зімовая сэсія ПАРЭ, яе юрыдычны камітэт абмяркуе канчатковую справаздачу Хрыстаса Пургурыдэса.
Хрыстас Пургурыдэс даў беларускім уладам час да пачатку студзеня, каб яны адказалі на ягоны мэмарандум “Зьніклыя асобы ў Беларусі”. Але, як паведаміў Х.Пургурыдэс Радыё Свабода, адказу ад беларускіх уладаў ён так і не атрымаў. Зараз ён пачаў рыхтаваць канчатковую справаздачу. Хрыстас Пургурыдэс даў зразумець, што тэкст гэтай справаздачы можа стаць больш жорсткім у дачыненьні да беларускіх уладаў, да якіх ён больш зьвяртацца не зьбіраецца.
“Я даў ім усе магчымасьці абвергнуць мае папярэднія высновы. Паколькі дагэтуль я нічога ад іх не атрымаў, я ня буду кантактаваць зь імі зноў. Я атрымаў лісты ад жонак зьніклых ды ад іншых беларусаў. Яны прапанавалі зрабіць дапаўненьні. І я, безумоўна, дадам іх да свайго тэксту — пакуль гэта быў мэмарандум, а не канчатковая справаздача” , -- паведаміў дакладчык ПАРЭ.
Паводле Хрыстаса Пургурыдэса, канчатковы тэкст ягонай справаздачы можа стаць сапраўднай бомбай для цывілізаванай Еўропы.
“Ёсьць моцныя паказаньні наконт уцягнутасьці беларускіх уладаў у выкраданьне людзей і прыхаваньне гэтых справаў. Што да прыхаваньня справаў – сьведчаньняў гэтага больш чым дастаткова” , -- упэўнены ён. Белоруссия