Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналістам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю з судовых працэсаў
10:56, 14/01/2004

Суддзя Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласцi Сяргей Кулакоўскi забаранiў карэспандэнту газеты «День» паведамляць падрабязнасцi судовага працэсу па iску Вольгi Куняўскай да Гродзенскага аблвыканкаму. Гэтая судовая справа 13 студзеня разглядалася ў Гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласцi i прыцягнула ўвагу амаль усiх незалежных СМI Гродна, паведамляе pahonia.promedia.by

На пачатку сакавiка 2003 года Вольга Куняўская, жонка выдаўца “Новай газеты Смаргонi” Рамуальда Улана, звярнулася з заявай аб рэгiстрацыi прыватнага ўнiтарнага выдавецкага прадпрыемства “Рэгiён-Прэс”. Аднак Гродзенскi аблвыканкам адмовiў ёй у гэтым нават не патлумачыўшы прычын, па якiх грамадзянка Куняўская не можа заснаваць прадпрыемства. Абараняючы свае правы, Вольга Куняўская звярнулася ў суд. Судовае заседанне пад старшынствам Сяргея Кулакоўскага пачалося сёння ў Гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласцi.

Яшчэ да пачатку судовага паседжання суддзя Кулакоўскi заявiў:

- Папярэджваю прысутных тут карэспандэнтаў. Згодна з дзеючым заканадаўствам друкаваць звесткi, атрыманыя ў гэтым судовым працэсе, вы маеце права толькi пасьля атрымання майго дазволу. Калi гэтае патрабаванне закона вы не выканаеце, то вас чакаюць вялiкiя непрыемнасцi.

Пасьля гэтых словаў суддзi карэспандэнты Радыё Свабода i газэты “Бiржа Iнфармацыi” пакiнулi судовае паседжанне.

Пасьля заканчэння судовага паседжання карэспандэнт «Дня» звярнўся да суддзi Кулакоўскага з просьбай атрымаць дазвол на выкарыстанне агучанай на судзе iнфармацыі ў сваёй публiкацыi, прысвечанай судовай справе.

- Я не бачу патрэбы ў падобных публiкацыях... Тут яшчэ нiчога не адбылося... Ды i не трэба эпацiраваць мяне, я заўжды разглядаю справы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, i падобны рэзананс i эпатаж на мяне анiяк не ўплывае, - заявiў суддзя.

Не дзiва, што на самым ганаровым месцы кабiнета суддзi Кулакоўскага красуецца Падзяка ад прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi за “заслугi ў развiццi судовае сiстэмы”.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: