Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Рэпарцёры без межаў» занепакоены рэпрэсiямi супраць «БДГ» 15:05, 14/01/2004
Мiжнародная арганiзацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала пратэст у сувязi з адмовай дзяржаўных прадпрыемстваў “Белпошта” i “Белсаюздрук” распаўсюджваць «Белорусскую деловую газету», паведамляе pahonia.promedia.by
“Рэпарцёры без межаў” абураныя новай серыяй рэпрэсiй у адносiнах да самай папулярнай незалежнай газеты Беларусi. Добра вядома, што ў 2003 годзе ўлады пераследавалi гэтае выданне. Таму нельга гэта расцэньваць як выпадковасць”, - гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве ўплывовай журналiсцкай арганiзацыi.
Арганiзацыя таксама выказала занепакоенасць спробамi запалохаць журналiстку БДГ Iрыну Макавецкую. Нагадаем, што Iрына Макавецкая атрымала некалькi ананiмных паведамленняў пра тое, што яе “хутка пахаваюць” за тое, што яна “не любiць прэзiдэнта”. Журналiстка не выключае, што асоба, якая спрабавала яе запалохаць, можа быць звязана з беларускiмi ўладамi. Белоруссия