Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень Ліцэю на вуліцы
10:57, 15/01/2004

15 студзеня споўнілася 14 год Нацыянальнаму гуманiтарнаму лiцэю iмя Якуба Коласа. 13 год гэтае сьвята безь перашкодаў адбывалася ў будынку лiцэю й суправаджалася вялiкiмi ўнутрылiцэйскiмi iмпрэзамi, адкрыцьцём разнастанйых фотастэндаў, канцэртамi й небезьвядомай навукова-практычнай канфэрэнцыяй. Але ўлетку 2003 году лiцэй напаткаў шэраг сумных падзеяў: улады забралi будынак і ліквідавалі ліцэй, але ён ня быў зьнiшчаны.

Юнакi й дзяўчаты разам з сваiмi выкладнiкамi працягнулi заняткi спачатку на вулiцы, а пасьля ўжо ў падпольных умовах. Вучоба працягваецца й цяпер, на дабрачынных умовах. Лiцэiсты, змагаючыся ўсё лета й восень, ладзячы вулiчныя акцыi й дзяжурствы каля будынку, пiшучы шэраг зваротаў i заяваў з просьбамi пра падтрымку, сталi сапраўднымi героямi году, як вызначылi многiя СМI. I яны не адраклiся ад лiцэю i сёньня сьвяткуюць чaрговы дзень народзiнаў сваёй alma mater.

14-15 студзеня адбываюцца сьвяткаваньнi, прымеркаваныя да 14-х угодкаў лiцэю. 14 студзеня адбылася ўрачыстая лiноўка, на якой сабраўся ўвесь лiцэй i яго госьцi. 15 студзеня лiцэiсты запрашаюць грамадзкасьць прыняць удзел у сьвяточнай мастацкай iмпрэзе, якую самi i арганiзавалi. Калi ўдасца, то iмпрэза будзе адбывацца ў будынку па вул. Кiрава, 21. Не - на вулiцы, пад адкрытым небам. Пасьля iмпрэзы лiцэiсты рушаць да праспэкту Ф. Скарыны й правядуць сымбалiчную сьвяточную вулiчную акцыю ў падтрымку лiцэю.

Запрашаем журналiстаў, гасьцей, сяброў лiцэю 15 сьнежня да будынку па вул. Кiрава, 21 у 14.45.
Минск, Белоруссия
ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: