|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь” заяўляе аб неабходнасці аб’яднання дэмакратычных сілаў 10:46, 16/01/2004
Сябры камітэту выказалі сур’ёзную занепакоенасць лёсам буйнейшых незалежных газет “БДГ” і “Народная воля”, якія апынуліся пад жорсткім прэсам уладаў і знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Каардынацыйны камітэт выказвае салідарнасць з калектывамі гэтых выданняў і патрабуе спыніць пераслед незалежных СМІ і пагрозы на адрас журналістаў. У паседжанні каардынацыйнага камітэту ўзялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскай і Гарадзенскай абласцей. Зварот Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” да Народнай кааліцыі «5+» Беларусь увайшла ў год парламенцкіх выбараў у надзвычай складанай для дэмакратычных сіл сітуацыі. Практычна ліквідаваны незалежныя СМІ, закрыты грамадскія арганізацыі, якія працавалі з грамадзянскай супольнасцю, пазбаўлены магчымасці нармальнага існавання беларускі ліцэй, узрастае ціск на апазіцыйныя партыі і іх сябраў, у краіне насаджаецца сістэма ідэалагічнага кантролю. Улады праводзяць мэтанакіраваную кампанію па выключэнню прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з выбарчага працэсу, створана і функцыянуе сістэма фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У такіх умовах надзвычай важнай ёсць кансалідацыя ўсіх апазіцыйных сіл і агульная стратэгія ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі. Зыходзячы з агульных мэтаў – вяртання Беларусі ў рэчышча дэмакратыі –і гатоўнасці іншых дэмакратычных сілаў да сумесных дзеянняў, Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь” прапануе кааліцыі «5+» правесці на працягу студзеня-лютага 2004 г. кансультацыі і перамовы дзеля выпрацоўкі плану агульных дзеянняў. Мэтай кансультацый ёсць вызначэнне падыходаў да ўдзелу дэмакратычных сіл у выбарах: · Мэты ўдзелу ў парламенцкіх выбарах · Плануемыя кампаніі · Арганізацыя назірання · Роля партый і непартыйных арганізацый Мэтай перамоваў ёсць распрацоўка канкрэтных захадаў па аб’яднанню высілкаў, у прыватнасці: · Дзеля таго, каб пазбегнуць неабгрунтаванай канкурэнцыі дэмакратычных кандыдатаў · Дзеля выбару найбольш эфектыўнай канцэпцыі агульнанацыянальнай кампаніі · Дзеля супольнага супрацьдзеяння фальсіфікацыі і кампаніям уладаў супраць дэмакратычных кандыдатаў. Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|