Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі знішчана яшчэ адно незалежнае выданне
11:00, 19/01/2004

16 студзеня ў Светлагорску выйшаў апошні нумар недзяржаўнай газеты "Регион-вести". Гэта быў чацвёрты запар нумар выдання, які прапаноўваў сваім чытачам толькі расклад тэлевізійных праграм. Але нават у такім выглядзе выданне не трапіла да падпісчыкаў: светлагорскае аддзяленне "Гомельаблпошты" паведаміла рэдакцыі пра скасаванне дамовы на распаўсюд газеты.

З новага года адзінае ў Светлагорску недзяржаўнае інфармацыйнае выданне "Регион-вести" распаўсюджвалася толькі сярод падпісчыкаў. Іх колькасць у гэтым годзе скарацілася амаль утрая. У штаце газеты на сёння працуе толькі аператар кампутарнага набору і вёрсткі.

Галоўны рэдактар "Регион-вестей" Мікола Паседзька сцвярджае, што рэдакцыя была змушаная друкаваць выключна праграму тэлепраграм, бо светлагорскі райвыканкам забараніў кіраўніцтву друкарні прымаць у вытворчасць усе іншыя інфармацыйныя матэрыялы пад шапкай "Регион-вести".

Светлагорская друкарня з`яўляецца камунальнай уласнасцю горада і наўпрост падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту. Як стала вядома прэс-службе БАЖ, сёння ў Светлагорскай друкарні друкуецца толькі адно выданне - газета мясцовага завода "Хімвалакно", якая выходзіць адзін раз на два тыдні, і прадпрыемству даводзіцца жыць з дробных разавых замоваў.

Нагадаем таксама, што ў кастрычніку 2003 г. быў спынены продаж газеты "Регион-вести" ў крамах Светлагорскага раённага спажывецкага таварыства. Па сведчаннях супрацоўнікаў таварыства, загад прыбраць газету з крамаў яны атрымалі "зверху", пасля таго, як старшыня райвыканкама Баляслаў Пірштук убачыў газету ў адной з вясковых крамаў.

Супрацоўнікі рэдакцыі прыгадваюць, што яшчэ ўлетку 2003 г. "Регион-вести" перажывалі сапраўдны ўздым. Выданне павялічыла аб`ём, змяніла дызайн, пачало выходзіць у двух колерах, пераехаўшы са Светлагорскай друкарні ў больш сучасную Рэчыцкую. У газеты з`явіліся пазаштатныя аўтары, больш разнастайныя матэрыялы і, у выніку, вырасла колькасць чытачоў. Аднак у верасні, спаслаўшыся на вялікую загружанасць у сувязі з "сезоннай працай выпуску календароў", рэчыцкае паліграфічнае прадпрыемства "Тытул" скасавала дамову з выданнем. Усе спробы дамовіцца з іншымі рэгіянальнымі друкарнямі скончыліся безвынікова. З верасня па снежань "Регион-вести" друкаваліся ў Мінску. Гэта, аднак, паўплывала на рэзкае павелічэнне выдаткаў на друк і перавозкі, а таксама на сам графік выхаду газеты: яна стала трапляць да чытачоў значна пазней за іншыя мясцовыя выданні і страціла шмат чытачоў.

"Гэта - наўпроставы палітычны ўціск, -- лічыць галоўны рэдактар газеты Мікола Паседзька. - Да нашай газеты даўно "прыглядаліся", але асабліва ўлады актывізаваліся пасля таго, як мы пачалі цікавіцца дзейнасцю мясцовага кіраўніцтва. Усе карныя загады яны аддаюць у вуснай форме, каб вонкава выглядала, што наша газета закрылася сама". Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: