Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Крычаве ўлады адмаўляюцца рэгістраваць суполку БАЖ 13:18, 28/01/2004
Крычаўскі райвыканкам адмовіў Беларускай асацыяцыі журналістаў у пастаноўцы на ўлік мясцовай суполкі. Падставай для гэтага, як сьцвярджаюць службоўцы, зьяўляецца адсутнасьць сярод пададзеных дакумэнтаў пратакола паседжаньня Рады арганізацыі. Аднак самі журналісты з гэтым ня згодныя. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, усе дакумэнты былі складзеныя згодна зь дзейным заканадаўствам.